image description

МНС Рэспублікі Беларусь

Па лесвіцы – за перамогай! (Стаўбцоўскі раён)

35

Пажарная аварыйна-выратавальная часць № 1 г. Стоўбцы чарговы раз сустракала гасцей – удзельнікаў раённых спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце.

Пажарная аварыйна-выратавальная часць № 1 г. Стоўбцы чарговы раз сустракала гасцей – удзельнікаў раённых спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце.

Дзяўчаты і хлопцы з трынаццаці школ раёна выйшлі на старт і з нецярпеннем чакалі пачатку спаборніцтваў. Некаторыя з удзельнікаў упершыню атрымалі магчымасць паспытаць на сабе «спартыўнае» жыццё ратавальнікаў, а хтосьці не першы раз змагаецца за перамогу. Традыцыйна ўсім удзельнікам спаборніцтваў неабходна было пераадолець 100-метровую паласу з перашкодамі і пад’ём па штурмавой лесвіцы.

І вось – пастраенне, жараб’ёўка і – «на старт!.. увага!.. марш!..» Каманды рынуліся за перамогай.

Барацьба развярнулася не на жарт – кожны хацеў быць самым хуткім і спрытным. Адзін за другім змяняліся спартыўныя снарады, а жаданне перамагчы толькі расло, узмацнялася. Ва ўмовах такой зацятай барацьбы розніца ў часе паміж камандамі разыходзілася на долі секунды. Перамогу на гэты раз святкавала каманда Дзераўнянскай сярэдняй школы, другое месца – у каманды сярэдняй школы №3 г.Стоўбцы, трэцяе месца захавала за сабой каманда Горкаўскай сярэдняй школы.

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў на наступных стартах!

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть