image description

МНС Рэспублікі Беларусь

Бяспечны «Першамай» – у дзіцячым прытулку (Уздзенскі раён)

41

Сяброўства выратавальнікаў і адзялення дзіцячага сацыяльнага прытулку на Уздзеншчыне доўжыцца не адзін год. І дзеці, якія па разнастайных прычынах становяцца часовымі выхаванцамі ўстановы, і іх педагогі з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі разнастайных прафілактычных мерапрыемстваў, што праводзяць работнікі службы «101». Чарговая сустрэча, прысвечаная вясенне-летнім правілам бяспекі, адбылася 1 Мая.

Разам з работнікамі Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падапечныя дзіцячага сацыяльнага прытулку прыгадалі галоўныя правілы бяспекі доўгачаканага «гарачага» сезону: паводзіны на вадаёмах і ў лесе, паблізу будаўнічых пляцовак і пясчаных кар'ераў. Не засталіся без увагі падчас тэматычных гульняў і віктарын і правілы бяспекі дома, на вуліцы і ў школе, і алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый. Вернымі памочнікамі для выратавальнікаў у навучальным працэсе традыцыйна выступілі героі мультфільма «Волшебная книга МЧС».

– Гэтыя сустрэчы надоўга запамінаюцца дзецям разам з правіламі, пра якія расказваюць выратавальнікі, – адзначае Вольга Віктараўна Данільчук, дырэктар Уздзенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. – Рыхтуемся да візіту работнікаў службы «101» загадзя: прыгадваем правілы бяспекі жыццядзейнасці, каб на дастойным узроўні прадэманстраваць сваю «надзвычайную» адукаванасць. Для нашых дзяцей такія мерапрыемствы – свята, пасля якога застаюцца і карысныя веды, і пазітыўныя эмоцыі.

На развітанне кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў тэматычны падарунак, ўся група дзяцей – запрашэнне на экскурсію ў пажарную частку. Праз некалькі дзён цікаўныя выхаванцы прытулку пазнаёмяцца з сучаснай спецыяльнай тэхнікай выратавальнікаў, убачаць той самы «тэлефон 101», куды паступаюць званкі с просьбамі аб аказанні дапамогі і, самае галоўнае, прадоўжаць незабыўнае падарожжа па Краіне Бяспечнага Дзяцінства...

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть