image description

МНС Рэспублікі Беларусь

Няхай на ўсёй планеце смяюцца звонка нашы дзеці! (Уздзенскі раён)

41

И пока в доме детский смех,

От игрушек некуда деться,

Вы на свете счастливей всех,

Берегите ж, пожалуйста, детство! 

Эдуард Асадов.

 

27 красавіка ў раённым Доме культуры на Уздзеншчыне адбыўся XI абласны бацькоўскі сход пад назвай «У цэнтры ўвагі – ДЗЕЦІ!»

На працягу некалькіх гадзін дарослыя разам з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў шукалі найлепшыя шляхі па арганізацыі ўсебаковага, паўнацэннага і бяспечнага выхавання дзяцей. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі і выратавальнікі.

Пра тое, якую значную ролю грае бяспека ў жыцці кожнага дзіцяці, бацькам нагадвалі яшчэ «на подступах» да месца правядзення бацькоўскага сходу. На пляцоўцы каля Дома культуры размясцілася баявая тэхніка выратавальнікаў, і кожны жадаючы меў магчымасць пазнаёміцца з сучасным узбраеннем службы «101» для ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У фае ўстановы культуры кожнаму тату і кожнай маме пра бяспеку расказвалі выратавальнікі і іх юныя памочнікі – актывісты Уздзенскага раённага аддзялення Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Усім удзельнікам прафілактычных гутарак былі ўручаны брашуры, памяткі і ўлёткі, якія абавязкова дапамогуць бацькам ў фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці іх дзетак. А ў зале, дзе збіраліся бацькі і педагогі, была наладжана дэманстрацыя тэматычных відэаролікаў па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці.

Разам з кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі праваахоўных органаў і аддзела адукацыі, спорту і турызму, псіхолагамі, раённым урачом-педыятрам, педагогамі работнікі Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях заклікалі бацькоў кожны дзень клапаціцца пра дзяцей. Да нараджэння дзіцяці стварыць бяспечныя ўмовы для яго пражывання і падтрымліваць «пажарны парадак» у дамах і кватэрах заўсёды, не пакідаць малалетніх без нагляду, штодзень вучыць дзяцей правілам паводзін дома, на вуліцы, у садку і школе, на ўласных прыкладах паказваць, што значыць – жыць у бяспецы.

Выратавальнікі заклікалі ўсіх прысутных далучыцца да кампаніі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь пад назвай «Ганарымся, што навучылі!», і па праву ў будучыні, радуючыся поспехам дарослых сыноў і дачок, сказаць: «Ганаруся, што навучыў. Ганаруся, што стварыў бяспечнае дзяцінства»…       

       

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть