image description

МНС Рэспублікі Беларусь

Барацьба з пажарамі праз выступы ў працоўных калектывах (Барысаўскі раён)

61

Пра тое, як папярэдзіць бяду і не дапусціць пажар у доме ци на працоўным месцы, распявалі работнікі МНС у працоўных калектывах Барысава.

Работнікі Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць сустрэчы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў горада. Жывыя зносіны з людзьмі даюць станоўчы вынік у разглядзе тэм, звязаных з забеспячэннем пажарнай бяспекі. На гэты раз на сустрэчы з працоўным калектывам прысутнічаў намеснік начальніка аддзела службы і баегатоўнасці падраздзяленняў установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Віталь Аркадзьевіч Пякурын.

«Ёсць тыя, хто лічыць аўтаномны пажарны апавяшчальнік бескарыснай рэччу. Проста людзі не ведаюць, колькі чалавек ужо выратаваны дзякуючы гэтай прыладзе. Калі распавядаеш аб рэальных выпадках выратавання, грамадзян,жадаючых усталяваць апавяшчальнік, становіцца значна больш”, – паведаў Віталь Аркадзьевіч падчас выступу ў працоўным калектыве ПУП«Віток».

“Каб перамагчы страх прымянення вогнетушыцеля, лепш правесці практычныя заняткі ў працоўным калектыве па выкарыстанні дадзенага сродка пажаратушэння», – параілі работнікі гаррайаддзела. Таксама грамадзянам распавялі пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач» і нагадалі аб правілах бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд.

Усім прысутным быў прадэманстраваны навучальны відэафільм, уручана наглядная прадукцыя на супрацьпажарную тэматыку.

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть