image description

МНС Рэспублікі Беларусь

«Гарачыя» гутаркі на вясеннія тэмы (Уздзенскі раён)

66

Падчас пажаранебяспечнага перыяду на Уздзеншчыне маштабную прафілактычную работу праводзяць не толькі выратавальнікі. Іх верныя паплечнікі, члены моладзевага атрада аховы правапарадку МНС Уздзенскага РК ГА «БРСМ» імя Н.М.Навіцкага, пасля заняткаў у школе традыцыйна не разыходзяцца па дамах, а накіроўваюцца да цэнтральнай плошчы горада: вучыць, папярэджваць, клапаціцца пра бяспеку чарговай вясны.

Куды тэлефанаваць, калі адбыўся пажар? Што неабходна паведаміць дыспетчару? Як правільна раскладаць вогнішчы і гатаваць ежу на адкрытым агні? Чаму нельга выпальваць сухую расліннасць? Такія пытанні маленькім і дарослым землякам задаюць выратавальнікі і члены атрада аховы правапарадку. Нагадваючы правілы бяспекі жыццядзейнасці, члены «ініцыятыўнай групы» ўручаюць суразмоўцам памяткі і ўлёткі, расказваюць пра рэальныя трагедыі, якія адбыліся падчас выпальвання сухой расліннасці, па прычыне пакінутага без нагляду вогнішча, пасля выкінутага з акна аўтамабіля каля леса непатушанага недакурка.

– Неасцярожнае абыходжанне з агнём – вось галоўная памылка кожнага чалавека, – разважае 29-гадовая Анастасія, мама двух дзетак. – Добра памятаю, як у першым класе разам з сяброўкамі ў вёсцы падпалілі сухую траву ў полі: праз імгненне агонь ахапіў, здавалася, ўсю прастору, ад неба да зямлі. Трагедыю папярэдзілі дарослыя, а мы сядзелі, прыціхлыя, і не маглі справіцца з шокам ад убачанага… З таго часу я стаўлюся да агню з асцярожнасцю, вучу гэтаму з першых крокаў і дзетак. Добра, што выратавальнікі нам штогод нагадваюць аб рызыках «гульняў» з агнём: такія гутаркі патрэбны і нашым дзецям, і нам. Спасцігаць асновы бяспекі трэба на тэорыі са спецыялістамі, а не на практыцы, якая можа каштаваць і маёмасці, і здароўя, і жыцця…

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть