image description

МНС Рэспублікі Беларусь

Рэчыца. Жадаем поспехаў

40
Рэчыца. Жадаем поспехаў

З мэтай павышэння спартыўнага майстэрства, папулярызацыі пажарна-выратавальнага спорту ў Рэчыцы адбыліся спаборніцтвы па пажарна-выратавальнаму спорту Рэчыцкай зоны пажаратушэння. Выявіць мацнейшых з’ехаліся ратавальнікі з Хойнікаў, Брагіна, Лоева, Калінкавічаў. Рэчыцу прадстаўлялі каманды мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях і пажарна-выратавальнага атрада №3. Спаборніцтвы праходзілі ў двух практыкаваннях – пераадолення 100-метровай паласы з перашкодамі і ўздым у акно 4-га паверха па штурмавой лесвіцы.

Наймацнейшымі апынуліся рэчыцкія ратавальнікі. Першае месца ў камандных спаборніцтвах занялі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а другае – пажарна-выратавальнага атрада №3. На трэцім месцы апынуліся ратавальнікі з Хойнікаў. Такім чынам у абласным чэмпіянаце Рэчыцкую зону пажаратушэння будуць прадстаўляць дзве рэчыцкія каманды.

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть