image description

МНС Рэспублікі Беларусь

З малымі пра бяспеку. Быхаў.

40
З малымі пра бяспеку. Быхаў.
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Яўген Дземідзенка сустрэўся з выхаванцамі дзіцячых дашкольных устаноў.

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Яўген Дземідзенка сустрэўся з выхаванцамі дзіцячых дашкольных устаноў. У дзіцячым дашкольным узросце многія важнейшыя жыццёвыя пазнаннi, у тым ліку і элементарныя навыкі пажарнай бяспекі, прышчапляюцца на аснове гульнявой дзейнасці, дзе ў найбольшай ступені праяўляецца актыўнасць дзяцей. Навучанне супрацьпажарным правілам праводзіцца ў непарыўнай сувязі з агульным выхаваўча-адукацыйным працэсам, як падчас заняткаў, так і пры правядзенні самастойнай дзейнасці, спартыўных мерапрыемств і акцый. За час сустрэчы пры правядзенні гутарак, тэматычных конкурсаў, віктарын і гульняў, дзеці змаглі ўспомніць нумары выкліку службы выратавання, адказаць на пытанні работніка МНС, успомніць, што такое бяспека і як паводзіць сябе ў любой надзвычайнай сітуацыі. Не абышлося без падарункаў - удзельнікам акцыі дасталіся пазнавальныя кнігі і размалёўкі пра бяспеку. Старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Сяргей Ісаенка

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть