image description

МНС Рэспублікі Беларусь

Тэматычны кіналекторый

38
Тэматычны кіналекторый

Каб папярэдзіць, прадухіліць вогненныя і іншыя надзвычайныя здарэнні, якія штогод рэгіструюцца ў раёне ў вясенне-летні перыяд і адбываюцца па віне альбо з удзелам дзяцей і падлеткаў, у навучальных установах Івацэвіцкімі выратавальнікамі праводзіцца шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для школьнікаў усіх узростаў.

Так, у ДУА “Яглевіцкая СШ” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС сумесна з ДУК “Івацэвіцкая клубная сетка” правялі тэматычны кіналекторый бяспекі для вучняў 1-11 класаў. Дарэчы, ёсць перакананне, што кіно супраць пажараў – даволі надзейны сродак правядзення прафілактычнай работы.

Праўда, гаворка падчас сустрэчы прадстаўніка РАНС са школьнікамі краналася не толькі супроцьпажарнай бяспекі: абмеркаваны куды больш шырокі аспект складнікаў бяспечнасці жыццядзейнасці, які закрануў і бяспеку каля вады і на вадзе (каля вёскі – два возера), бяспеу ў лесе, меры перасцярогі ад шкодных насякомых, а таксама правілы паводзінаў у час навальніцы. І ўся гутарка нагадвала болей дыялог, пры гэтым адказы на пытанні, зададзеныя дзецям прадстаўніком раённай службы выратавання тут жа былі заахвочаны рызамі. Прызы атрымалі і ўсе тыя хлпчыкі і дзяўчынкі, хто паспяхова спраўляўся і з пытаннямі тэматычнай віктарыны.

А закончыліся абедзве сустрэчы, бо школьнікі папярэдне былі падзеленыя на дзве групы адпаведна ўзроставай катэгорыі, дэманстрацыяй тэматычных, абучаючага накірунку мультыплікацыйных і відэафільмаў.

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть