image description

МНС Рэспублікі Беларусь

Павучальная гульня-забава

40
Павучальная гульня-забава

Павучальная гульня-забава  пад агульнай і даволі выразнай назвай “Разам – за бяспеку!” прайшла ў ДУА “Яслі-сад №3 г. Івацэвічы”. 

Падрыхтавалі мерапрыемства выхавацелі і выхаванцы адной з сярэдніх груп гэтай дзіцячай дашкольнай установы адукацыі. На самым пачатку гульні да рабят, а гэта акрамя гледачоў найперш дзве каманды, якія складаліся адна толькі з хлопчыкаў і называлася “Агеньчык” і другая – толькі з дзяўчынак і называлася “Іскрынка” , завітала Старая Шапакляк. Як высветлілася, яна не тое, што зусім не ведае правілаў бяспечных паводзін, дык нават спрабавала прапанаваць малым гульні з запалкамі. Але і каманды, і гледачы катэгарычна адмовіліся гуляць з гэтай грамадзянкай з немаведама якой рэпутацыяй.

Далей няпрошаная госця толькі ўважліва сачыла за спаборніцтвамі каманд. А тыя і вершы расказвалі аб пажарных, і танец агню выканалі, і з кубікаў-лічбаў складвалі нумары выкліку пажарных, а потым “тэлефанавалі” ім і выклікалі на свае дамашнія адрасы. Было яшчэ многа павучальных гульняў, конкурсаў загадак і іншых забаўляльных і адначасова абучаючых заняткаў.

У выніку традыцыйна перамагла дружба.

А напярэдадні мерапрыемства ў дзіцячым садзе адбылася выстава самаробак і малюнкаў супроцьпажарнай тэматыкі, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі прыклалі шмат намаганняў (не лічачы цярплівасці і хоць якога ўмення) разам з бацькамі нешта клеілі, ляпілі, малявалі. У выніку атрымалася няблага: выразна, павучальна, эксклюзіўна.

А галоўнае, што малыя ў чарговы раз успомнілі правілы бяспечных паводзін і надалей наўрад ці акажуцца ўдзельнікамі, а то і віноўнікамі якога-небудзь надзвычайнага здарэння.

А адпаведна сцэнарыя, яшчэ і грамадзянку Шапакляк навучылі асцярожнасці і абачлівасці каля агню.

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть