image description

МНС Рэспублікі Беларусь

Пажары ў экасістэмах учасціліся («Івацэвіцкі веснік», 25.04.2018 г.)

11

Засушлівае, без дажджоў надвор’е, як нельга лепей спрыяе ўзнікненню і хуткаму распаўсюджанню пажараў у лясах ці на торфапалях. Ёсць і факты гарэння торфу: у мінулую нядзелю выратавальнікі разам з працаўнікамі ААТ “Перамога” ліквідавалі гарэнне тарфяніку на полі, засеяным пшаніцай, непадалёку в. Козікі, якое належыць гэтаму сельгаспрадпрыемству. А загарэўся тарфянік таму, што нехта знарок падпаліў сухую траву ўздоўж міліярацыйнага каналу, адкуль пажар і перакінуўся на сухі торф.

Па аператыўным дадзеным МНС рэспублікі, апошнім часам рэгіструюцца не толькі палы сухой травы і гарэнне тарфяніку, хоць і на нязначных плошчах, але і лясныя пажары. Так, за мінулыя выхадныя было ліквідавана 52 лясных пажара на агульнай плошчы амаль у 150 га. Было і паведамленне аб лясным пажары плошчай у 60 га. На тэрыторыі Мілавідскага лясніцтва ДЛГУ “Баранавіцкі лясгас” . Для ліквідацыі гэтага пажару былі задзейнічаны 9 адзінак тэхнікі і 19 работнікаў МНС, 15 адзінак тэхнікі і 68 работнікаў лясной гаспадаркі. Верталётам Мі-8 авіяцыі МНС было здзейснена 9 выкідаў вады, пакуль пажар не быў нарэшце ліквідаваны.

Каб такое не паўтарылася, трэба каб кожны чалавек, знаходзячыся ў полі, у лесе ці на лузе строга выконваў патрабаванні правілаў супрацьпажарнай бяспекі. Асцярожнасць і абачлівасць могуць гарантаваць пажарабяспечнасць. Памятайце, што кастры можна распаліць толькі ў спецыяльна адведзеным месцы. Калі яго няма, то падрыхтуйце самі: абкапайце ці абкладзіце каменнямі, падалей ад дрэў і кустоў, і толькі не на сухой траве. Небяспечна паліць вогнішча пад кронай дрэва, на тарфяной глебе. Не пакідайце свае кастры без нагляду і непатушанымі, адыходзячы з лесу. Не дазваляйце сваім дзецям распальваць вогнішчы, сачыць за іх гарэннем, падкідваць дровы. Памятайце, што ў выпадку навальніцы сядзець каля кастра небяспечна, бо дым – электраправодны.

Беражыце сябе, а разам і наваколле.

 

Валерый  Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Районная газета «Івацэвіцкі веснік», 25.04.2018 г.

http://www.ivatsevichy.by/1/zdaryenn/sluzhba-mns/pazhary-yekas-styemah-uchasc-l-sja.html

Іншыя навіны


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть