image description

МНС Рэспублікі Беларусь

Супрацьпажарныя інструктажы

Супрацьпажарныя інструктажы: дакументы і патрабаванні

Усе работнікі павінны праходзіць інструктажы па пытаннях пажарнай бяспекі. Яны дзеляцца на уводны; першасны на працоўным месцы; паўторны; пазапланавы і мэтавы. Аб правядзенні інструктажоў (за выключэннем уступнага) робяцца запісы ў часопісе рэгістрацыі супрацьпажарнага інструктажу. Для ўводнага інструктажу робіцца асобны часопіс.

Правядзенне інструктажоў пацвярджаецца подпісамі асоб, якія праводзілі і якія прайшлі інструктаж. Інструктажы (акрамя ўступнага і мэтавага) павінны завершацца праверкай тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў, г.зн. дзеянняў у выпадку пажару. Для праверкі ведаў можна выкарыстоўваць тэсты, у тым ліку і камп'ютарныя. Кантроль за своечасовым правядзеннем праверкі ведаў ускладаецца на кіраўніка арганізацыі.

Дапушчальна сумясціць правядзенне супрацьпажарнага інструктажу (уводнага, першаснага, паўторнага) з правядзеннем інструктажу па ахове працы. Для гэтага павінна быць выканана ўмова аб тым, што пытанні пажарнай бяспекі будуць выкладзены ў аб'ёме, прадугледжаным праграмай супрацьпажарнага інструктажу.

Інструктаж павінен праводзіць спецыяліст, які мае спецыяльную падрыхтоўку па пажарнай бяспецы, напрыклад, інжынер па пажарнай бяспецы або інжынер па ахове працы і г.д. Альбо той працаўнік, на якога загадам кіраўніка арганізацыі ўскладзены гэтыя абавязкі. Пры яго адсутнасці інструктаж праводзіць сам кіраўнік.

Ўводны супрацьпажарны інструктаж павінен праводзіцца ў спецыяльна выдзеленым для гэтага памяшканні, дзе ёсць наглядныя дапаможнікі, інструкцыі, узоры наяўных на аб'екце тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны, першасныя сродкі пажаратушэння і сувязі. Аб правядзеннi ўводнага iнструктажу робіцца запіс у часопісе рэгістрацыі ўводнага супрацьпажарнага інструктажу.

Першасны супрацьпажарны інструктаж праводзіцца непасрэдна на працоўным месцы.

Паўторны супрацьпажарны інструктаж праходзяць усе работнiкi, незалежна ад квалiфiкацыi, адукацыi, стажу, характару выконваемай работы, не радзей аднаго разу ў паўгоддзе па праграме (інструкцыі) першаснага супрацьпажарнага iнструктажу на рабочым месцы ў поўным аб'ёме.

Пазапланавы iнструктаж праводзiцца па меры неабходнасці, мэтавы - пры выкананні разавых работ.


Назад
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть