image description

MES of the Republic of Belarus

Працэдуры МНС

Адміністрацыйная працэдура - дзеянні ўпаўнаважанага органа, якія ажыццяўляюцца на падставе заявы зацікаўленай асобы, па ўсталяванню (прадастаўленні, пасведчанні, пацвярджэнні, рэгістрацыі, забеспячэнні), змене, прыпыненню, захаванню, пераходу або спынення правоў і (або) абавязкаў, у тым ліку тых, якія сканчаюцца выдачай даведкі або іншага дакумента (яго прыняццем, узгадненнем, сцвярджэннем) (далей - выдача даведкі або іншага дакумента), альбо рэгістрацыяй ці улікам зацікаўленай асобы, яго маёмасці, альбо прадстаўленнем грашовых сродкаў, іншай маёмасці і (або) паслуг за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, з маёмасцi, якая знаходзiцца ў рэспублiканскай або камунальнай уласнасці.

Заяўны прынцып аднаго акна - зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.

Інфармацыя аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца па зваротах грамадзян:

Пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях па заявам грамадзян.

Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і выдача ім даведак і іншых дакументаў у МНС праводзяцца:

  • з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 у працоўныя дні - работнікамі, упаўнаважанымі на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур (у адпаведнасці з кампетэнцыяй) і работнікамі ўпраўлення справаводства і кантролю выканання;

  • да 9.00, з 13.00 да 14.00, пасля 18.00 у працоўныя дні, а таксама ў выхадныя і святочныя дні - старшым інспектарам дзяжурнай часткі Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС (г. Мінск, вул.Рэвалюцыйная, 5, тэл. 203-88-00, 203-99-91)

Пісьмовыя заявы па пытаннях жыллёвых праваадносін прымаюцца па адрасе:

г. Мінск, вул. Сярова, 1б, каб.307-308,
тэл. (+017) 201 96 88

Пісьмовыя заявы па іншых пытаннях прымаюцца па адрасе:

г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 5, каб.102

тэл. (+017) 328 51 70

Спіс службовых асоб, якія ажыццяўляюць у МНС адміністрацыйныя працэдуры па заявах грамадзян, і асоб, якія іх замяшчаюць.

Узоры заяў.

Інфармацыя аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца па зваротах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:

Азнаёмцеся з пералікам адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца органамі, падраздзяленнямі і арганізацыямі сістэмы МНС у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Выберыце ў ім цікавую для вас працэдуру і вызначыце арганізацыю, якая яе ажыццяўляе. Для больш падрабязнай інфармацыі карыстайцеся наступнымі спасылкамі.

Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца Дэпартаментам па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Мінск, вул. Казінца, 86, к.1.

тэл. 278 43 03, 278 43 13

Адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца Мiнiстэрствам па надзвычайных сітуацыях 

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 5, каб.102.

тэл. (+017) 328 51 70

Адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца органамі дзяржаўнага пажарнага нагляду абласных і Мінскага гарадскога ўпраўленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца Навукова-даследчым інстытутам пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях МНС

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Мінск, вул. Солтыса, 183а.

тэл. 246 43 99

Адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца Рэспубліканскім цэнтрам сертыфікацыі і экспертызы ліцэнзіраваных відаў дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Мінск, вул. Захарава, 73 а.

тэл. 233 93 99

Адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 23, к.1.

тэл. 227 72 08, 227 07 12  

Адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца Дэпартаментам па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (Дзяржатамнагляд) МНС

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Мінск, Берсана, 16.

тэл. 226 58 17, 200 47 63

Дзяржаўная ўстанова "Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах"

Дакументы прымаюцца па адрасе: 220006, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сямёнава, 28.

тэл. 297-39-05  



Back
Закрыть
Close Close close
Зачыніць

    Центральный аппарат МЧС

    Территориальные управления

    Департаменты

Закрыть