image description

MES of the Republic of Belarus

Мэты і задачы

Прызначэнне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (МНС) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны, забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС , стварэння і забеспячэння захаванасці дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў, а таксама рэгуляванне ў сферы бяспекі суднаходства маламерных судоў на ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя мэты і задачы:

Асноўнымі задачамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з Артыкулам 2Закона Рэспублікі Беларусь "Аб органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" ад 16 лiпеня 2009 г. № 45-З:

  • арганізацыя мерапрыемстваў па ліквідацыі надзвычайных сітуацый і ўдзел у ліквідацыі надзвычайных сітуацый;

  • ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;

  • арганізацыя і ўдзел у межах сваёй кампетэнцыі ў забеспячэнні функцыянавання дзяржаўных сістэм папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і пажарнай бяспекі, сістэмы маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый;

  • каардынацыя ў межах сваёй кампетэнцыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый у сферы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;

  • ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду, кантрольных, дазваленчых і іншых спецыяльных функцый у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;

  • кіраванне грамадзянскай абаронай;

  • арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі вытворчасці па матэрыялах і крымінальных справах, вядзенне адміністрацыйнага працэсу;

  • выкананне iншых задач у адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Як стаць выратавальнікам?


Back
Закрыть
Close Close close
Зачыніць

    Центральный аппарат МЧС

    Территориальные управления

    Департаменты

Закрыть