Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

МЧС > События > Надзорная деятельность

Надзорная деятельность

09.04.2013

Инспекция госпожнадзора продолжает выявлять нарушения

Пружанская iнспекцыя дзяржпажнагляду працягвае праверкі суб’ектаў гаспадарання ў плане выкання супрацьпажарных мерапрыемстваў. У сакавіку супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі 12 прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці.

Даволі грунтоўна падыходзяць да гэтага пытання кіраўніцтва УП «Пружанская ПМК-22″, УП «Пружанская ПМК-21″, ПУП «Шапыроў», УАЗ «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы», не выяўлена парушэнняў і ў Ліноўскім сельскі выканаўчыь камітэце.

Але такую станоўчую карціну правяраючыя ўбачылі не ўсюды. Напрыклад, на шэрагу прадпрыемстваў — ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», «Роўбіцкае», «Агра-Калядзічы», ТАА «Навігатар-сэрвіс»– неабходна для летняга сезону адрамантаваць маланкаабарону.

Здзіўленне выклікаў і стан спраў на ПУП «Ружанская мэблевая фабрыка». Нягледзячы на тое, што летась на выкананне супрацьпажарных мерапрыемстваў было накіравана больш паўмільярда рублёў, праверка паказала, што не ўсё прыведзена ў норму.

Недахопы выяўлены ў аўтаматычнай ўстаноўцы пажаратушэння, электраабсталяванні, паміж памяшкання рознага функцыянальнага прызначэння не хапае супрацьпажарных перашкод, якія стрымліваюць распаўсюджванне агню, у складзе гатовай прадукцыі патрэбны унутраны супрацьпажарны водаправод.

Хапае парушэнняў і на ААТ «Пружанскі льнозавод», дзе трэба ўдакладніць графікі і інструкцыі па планава-папераджальных рамонтах, ачыстцы абсталявання, паверхняў канструкцый, вентыляцыйнага абсталявання ад гаручых рэчываў. ПУП «Леганз» выдадзена прадпісанне аб тым, што памяшканне неабходна абсталяваць аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй.

За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя чатыры кіраўнікі, 13 службовых асоб на агульную суму больш двух мільёнаў рублёў. Безумоўна, штрафы — не мэта такіх праверак, а спосаб падштурхнуць кожнага адказнага выканаўцу да пэўных дзеянняў і прыняццю адпаведных рашэнняў па забеспячэнні максімальна магчымага ўзроўню бяспекі.

 

Дзмітрый Ліпко, старшы інспектар дзяржпажнагляду РАНС.

 

Перейти к полному списку » Версия для печати

Контрольный список вопросов для встроенного магазина
Размер: 145 Кб Формат: doc Дата обновления: 25 01 2013
Контрольный список вопросов для встроенного павильона (киоска)
Размер: 126.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 25 01 2013
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего магазина
Размер: 162.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 25 01 2013
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего павильона (киоска)
Размер: 120 Кб Формат: doc Дата обновления: 25 01 2013
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе