Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

МЧС > События > Новости

Новости

29.02.2012

"Праз гульню да бяспекi" (Настаўнiцкая газета). Автор: Данута Буйнова

Нестандартны падыход да навучання асновам бяспечнай жыццядзейнасці дашкольнікаў выбралі спецыялісты Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь. На іх думку, знаёміць дзяцей з асноўнымі правіламі паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый вельмі эфектыўна з дапамогай гульняў і тэатралізаваных паказаў. Аднымі з першых пераканаліся ў гэтым выхаванцы і педагогі дзіцячага садка № 268 Мінска.

У выкананні работнікаў МНС малышы ўбачылі пастаноўку “Небяспечныя свавольствы старой Шапакляк”. Праз тэатралізаваную дзею, нягледзячы на яе забаўляльны, жартоўны характар, артысты змаглі ў даступнай форме расказаць дзецям аб правілах паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, якія могуць здарацца ў штодзённым жыцці. Спачатку малышы назіралі за свавольствамі Шапакляк, якая парушала абсалютна ўсе элементарныя правілы бяспекі (гуляла з запалкамі, пакідала без нагляду прас, “перагружала” электрасетку, спрабавала выклікаць пажар і г.д.), а потым пераключылі сваю ўвагу на пільнага інспектара МНС, які перапыняў усе дзеянні бабулі-гарэзы. Інспектар вырашыў, што такім персанажам, як Шапакляк, не месца ў дзіцячым садку, але пасля доўгіх угавораў усё ж такі пакінуў старую і разам з дзецьмі навучыў яе асновам бяспечнай жыццядзейнасці.

Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама паўдзельнічалі ў вясёлых віктарынах і конкурсах, прымералі сапраўднае баявое адзенне ратавальнікаў і з радасцю атрымалі невялікія маляўнічыя прызы-напаміны аб тым, як правільна паводзіць сябе ў той ці іншай экстрэмальнай сітуацыі.

Такія мерапрыемствы робяць “навуку аб бяспецы” займальнай і запамінальнай, паколькі падчас іх правядзення ўлічваюцца псіхалагічныя і індывідуальныя асаблівасці дзяцей. Па словах начальніка Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыцця дзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь Алены Дзмітрук, аналіз гібелі дзяцей ад пажараў паказвае, што найбольш эфектыўна пачынаць вучыць дзяцей бяспечным паводзінам з дашкольнага ўзросту. Засвойваючы простыя ісціны з ранняга дзяцінства, малыя будуць выконваць правілы самі і змогуць тлумачыць іх сваім сябрам. Іх дзяцінства, такім чынам, стане больш бяспечным.

Пакуль што праблема гібелі і траўматызму дзяцей падчас узнікнення надзвычайных сітуацый застаецца нявырашанай. Так, у мінулым годзе дзіцячае свавольства стала прычынай 254 пажараў, падчас якіх загінулі 17 дзяцей, 14 з іх — дашкольнага ўзросту.

Настаўнiцкая газета

 

Перейти к полному списку » Версия для печати

Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Размер: 1186.11 Кб Формат: pdf Дата обновления: 29 04 2016
Практическое пособие «Пожарная безопасность организации (предприятия)» для руководителей объектов различного функционального назначения
Размер: 661.94 Кб Формат: pdf Дата обновления: 04 03 2015
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего павильона (киоска)
Размер: 248.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего магазина
Размер: 307 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного павильона (киоска)
Размер: 848.19 Кб Формат: rtf Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного магазина
Размер: 291 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ СУБЪЕКТОВ (ЛИЦЕНЗИАТОВ), ОСУЩЕСТВЛЯЮЩИХ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СВЯЗАННУЮ С ОСУЩЕСТВЛЕНИЕМ КОНТРОЛЯ РАДИОАКТИВНОГО ЗАГРЯЗНЕНИЯ
Размер: 66.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 28 06 2016
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ УСТРОЙСТВА, ГЕНЕРИРУЮЩИЕ РЕНТГЕНОВСКОЕ ИЗЛУЧЕНИЕ С УСКОРЯЮЩИМ НАПРЯЖЕНИЕМ НИЖЕ 100 кВ
Размер: 125.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ПРОВОДЯЩИХ РАБОТЫ С ОТКРЫТЫМИ ИСТОЧНИКАМИ ИОНИЗИРУЮЩЕГО ИЗЛУЧЕНИЯ (ИИИ) ПО ТРЕТЬЕМУ КЛАССУ
Размер: 79.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ РАДИОИЗОТОПНЫЕ ПРИБОРЫ, СОДЕРЖАЩИЕ ИСТОЧНИКИ АЛЬФА ИЛИ БЕТА-ИЗЛУЧЕНИЯ С АКТИВНОСТЬЮ НЕ БОЛЕЕ 2000 МБК
Размер: 140.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
Контрольный список- вопросов (чек-листы) в области надзора за промышленной безопасностью
Размер: 0.14 Кб Формат: html Дата обновления: 06 10 2015
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе