Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

МЧС > События > Новости

Новости

16.02.2012

"Моцны мароз - прычына пажару" (Звязда). Автор: Александр Пукшанский

 

Фота Андрэя Паўлава.

Зусім не, калі ўсе зацікаўленыя службы падыходзяць да пытання прафілактыкі комплексна

У Лёзненскім раёне сёлета на пажарах не загінуў ніхто. І нават у час моцных халадоў колькасць пажараў не павялічылася. І гэта пры тым, што ў зводках Міністэрства па надзвычайных сітуацыях амаль штодня паведамляецца пра факты гібелі людзей. У чым сакрэт? Каб атрымаць адказ на пытанне, карэспандэнт "Звязды" разам з пажарнымі адправіўся ў рэйд па населеных пунктах. Рэйд арганізоўвалі зусім не для журналіста рэспубліканскага выдання. Штодня выратавальнікі, работнікі праваахоўных органаў, прадстаўнікі ўлады і грамадскасці наведваюць людзей з адной мэтай: каб папярэдзіць бяду.

Галоўнае — паспець

— З пачатку года ў раёне адбылося чатыры пажары, за аналагічны перыяд мінулага года — пяць. Ніхто на пажарах не загінуў. Калі маразы ўзмацніліся, групы прафілактыкі пачалі больш актыўна наведваць адзінокіх пенсіянераў, шматдзетных грамадзян, — расказвае Віталь Чайкін, начальнік Лёзненскага раённага аддзела на надзвычайных сітуацыях. — У складзе адной з такіх груп, напрыклад, працавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Тамара Дрылёнак, старшыня Лёзненскага сельвыканкама Святлана Пукава і я. У вёсцы Канашкава, падыходзячы да чарговага дома, пачулі пах дыму. Дзверы звонку былі падпёртыя рыдлёўкай, ды так, што выйсці на двор было нельга. У доме, як потым высветлілася, знаходзілася жанчына. Яна паліла ў печы і забыла адчыніць юшку. Адпаведна, увесь дым пайшоў у пакой. Як потым стала вядома, дзверы падпёр сужыцель гаспадыні, каб яны не адчыняліся ад ветру. Жанчына здзівілася, калі пачула ад нас, што фактычна не змагла б выйсці з дома.

Безумоўна, меў рацыю Віталь Чайкін, калі гаварыў, што нельга назваць дакладна лічбу папярэджаных узгаранняў. Статыстыка фіксуе толькі колькасць пажараў і пацярпелых. Хаця, калі паразважаць, адсутнасць апошніх і ёсць лепшае пацвярджэнне добра наладжанай прафілактычнай работы.

У раёне больш за 1360 адзінока пражываючых грамадзян, каля 230 адзінокіх і больш за 140 шматдзетных сем'яў. Да надзвычайна высокай групы рызыкі аднесена каля 350 домаўладанняў. Іх гаспадары — у асноўным тыя, хто любіць выпіць і вядзе асацыяльны лад жыцця. Словам, для тых, хто займаецца прафілактыкай, працы хапае.

Бадай, асаблівасць прафілактычнай работы ў раёне — эфектыўны аналіз даных, прадстаўленых агляднымі камісіямі (на тэрыторыі раёна іх шэсць). Яны папаўняюць электронны банк, створаны ў кожным сельвыканкаме. Акты праверкі вывучаюцца, па выніках прымаюцца канкрэтныя захады. Напрыклад, толькі ў мінулым месяцы было ўстаноўлена каля 30 сігнальна-гукавых апавяшчальнікаў у дамах, дзе жывуць шматдзетныя сем'і. Грошы для гэтага былі выдаткаваны з раённага бюджэту. Акрамя гэтага, арганізацыі і прадпрыемствы ўстанавілі апавяшчальнікі пенсіянерам — сваім былым работнікам. Сваякі састарэлых таксама аплачваюць устаноўку апавяшчальнікаў.

Папярэджаны — значыць узброены

У той дзень, калі рыхтаваў артыкул, у Дабрамысленскім сельсавеце праводзіўся рэйд. У вёсцы Перамонт сустрэлі намесніка старшыні Лёзненскага райвыканкама Ірыну Дзерваед і намесніка старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Каталіну Варахопку, якія наведвалі дом шматдзетнай сям'і. Але наша група вырашыла абыходзіць вёску па "сваім" маршруце.

Зайшлі ў дом, дзе жывуць Ірына Аляксандраўна Барадаўкіна, тры яе сыны і бацькі. Узрост сыноў Ірыны — 2 месяцы, 1,5 і 8 гадоў. Ніякіх прэтэнзій пажарныя не выказалі: у доме выконваюцца ўсе правілы пажарнай бяспекі.

— У вёсцы Перамонт жыве каля 260 чалавек. Сярод іншых ёсць дзве праблемныя сям'і. Але пажараў летась у нас практычна не было, — гаворыць Надзея Папялкоўская, старшыня Дабрамысленскага сельвыканкама. — Сёлета яшчэ больш напружана працуем па пытаннях прафілактыкі. Разам з супрацоўнікамі МНС, са старэйшынамі ўвесь час тлумачым людзям правілы пажарнай бяспекі. Дай Бог, абыдзецца без надзвычайных здарэнняў.

Зайшлі ў дом да адзінокай пенсіянеркі Валянціны Ерафанаўны Багданавай. Бабуля тутэйшая, нарадзілася ў вёсцы, сорак гадоў працавала ў гаспадарцы. Вельмі хваліла свайго сацыяльнага работніка Іну, якая ёй дапамагае. Таму гаспадыня дома і не хоча на так званы "сацыяльны ложак" у зімовы час. Пакуль размаўлялі з бабуляй, супрацоўнік МНС — намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сержанкоў — памяняў ёй апавяшчальнік на новы.

Выпраўляюцца...

У доме, дзе жыве праблемная сям'я, нікога не аказалася. Дзверы былі замкнутыя. Паводле слоў старшыні сельвыканкама, муж і жонка пасля таго, як іх хлопчыка часова змясцілі ў прытулак, пачалі выпраўляцца. Цяпер па месцах працы ў дачыненні да былых аматараў выпіць — ніякіх прэтэнзій. Цікава, што выпівохі нават не кадзіраваліся.

Як адзначылі супрацоўнікі аддзела МНС, раней былі прэтэнзіі да гаспадароў дома з-за неадрамантаванай печы. цяпер праблему вырашылі. Але галоўную небяспеку стварала злоўжыванне спіртным, якое з'яўляецца найбольш частай прычынай пажару. Таму супрацоўнікі аддзела МНС таксама паспрыялі таму, каб дзіця з сям'і было перададзена ў прытулак...

Нават у самы люты мароз, калі не парушаць неабходныя правілы бяспекі, ніякіх нечаканых візітаў "вогненнага пеўня" не надарыцца. Пажарнымі, прадстаўнікамі іншых ведамстваў робіцца ўсё магчымае, каб у спецыяльных справаздачах насупраць адпаведнага радка стаяла лічба "0".

Звязда

Перейти к полному списку » Версия для печати

Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Размер: 1186.11 Кб Формат: pdf Дата обновления: 29 04 2016
Практическое пособие «Пожарная безопасность организации (предприятия)» для руководителей объектов различного функционального назначения
Размер: 661.94 Кб Формат: pdf Дата обновления: 04 03 2015
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего павильона (киоска)
Размер: 248.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего магазина
Размер: 307 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного павильона (киоска)
Размер: 848.19 Кб Формат: rtf Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного магазина
Размер: 291 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ СУБЪЕКТОВ (ЛИЦЕНЗИАТОВ), ОСУЩЕСТВЛЯЮЩИХ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СВЯЗАННУЮ С ОСУЩЕСТВЛЕНИЕМ КОНТРОЛЯ РАДИОАКТИВНОГО ЗАГРЯЗНЕНИЯ
Размер: 66.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 28 06 2016
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ УСТРОЙСТВА, ГЕНЕРИРУЮЩИЕ РЕНТГЕНОВСКОЕ ИЗЛУЧЕНИЕ С УСКОРЯЮЩИМ НАПРЯЖЕНИЕМ НИЖЕ 100 кВ
Размер: 125.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ПРОВОДЯЩИХ РАБОТЫ С ОТКРЫТЫМИ ИСТОЧНИКАМИ ИОНИЗИРУЮЩЕГО ИЗЛУЧЕНИЯ (ИИИ) ПО ТРЕТЬЕМУ КЛАССУ
Размер: 79.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ РАДИОИЗОТОПНЫЕ ПРИБОРЫ, СОДЕРЖАЩИЕ ИСТОЧНИКИ АЛЬФА ИЛИ БЕТА-ИЗЛУЧЕНИЯ С АКТИВНОСТЬЮ НЕ БОЛЕЕ 2000 МБК
Размер: 140.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
Контрольный список- вопросов (чек-листы) в области надзора за промышленной безопасностью
Размер: 0.14 Кб Формат: html Дата обновления: 06 10 2015
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе