Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

МЧС > События > Новости

Новости

30.04.2013

Агонь, вада i напружаны графiк

"Гараджанам у тую ж хвіліну, калі пажар пачнецца, трэба даць ведаць аб гэтым бліжэйшай гарадской варце, а калі магчыма, то і ў дом граданачальніка. Да прыбыцця брандмайстарскай каманды ўжываць усе магчымыя сродкі для тушэння пажару". Гэта радкі з распараджэння, якім у Мінску ў 1796 годзе была створана першая пажарная брыгада. Ішлі дзесяцігоддзі, аўтамабілі з яркай расфарбоўкай замянілі коней і брычку, брандмайстары перакваліфікаваліся ў ратаўнікоў шырокага профілю, якія могуць не толькі загасіць полымя і выцягнуць чалавека з чаду. Карэспандэнты "Звязды" вырашылі правесці адзін дзень у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці, каб на свае вочы ўбачыць працу пажарных. І накіраваліся ў Фрунзенскі раён.

—У чатырох пажарных аварыйна-выратавальных часцях, якія знаходзяцца на тэрыторыі Фрунзенскага раёна, працуюць 203 ратаўнікі. Часці абслугоўваюць раён з колькасцю насельніцтва, крыху меншай, чым у Гомелі. Асноўная прычына ўзнікнення пажараў па-ранейшаму нязменная — курэнне ў нецвярозым стане. Але ўсё часцей запалкі трапляюць і ў дзіцячыя рукі, — уводзіць нас у курс спраў начальнік Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Чарнавусік. — Штодзённа на баявое дзяжурства заступае каля сарака чалавек. Што новага ў нас на сёння? Асабісты склад вучыцца працаваць на будынках, вышэйшых за 50 метраў, якіх у горадзе становіцца ўсё больш. Справа вельмі няпростая.

Не забываемся і на арганізацыйны складнік. Калі раней камандзір аддзялення проста пісаў рапарт аб кожным пажары, які давялося тушыць яго разліку, то зараз даклад павінен падмацоўвацца і фотаздымкамі з месца. У цэнтрах аперацыйнага ўпраўлення кожнай часці з'явілася кніга аператыўна-службовай дзейнасці, куды заносяцца справаздачы аб сур'ёзных здарэннях.

"Рызыка — 
гэта наша праца"

—Стаць ратаўніком не так і проста, — гаворыць начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Паляжаеў. — Кандыдат у нашы рады павінен быць цалкам прыдатны да воінскай службы па стане здароўя. Часткова ці абмежавана прыдатных адсейваем адразу. Пасля гэтага я праводжу асабістую прафесійна-псіхалагічную гутарку. І па яе выніках відавочна, наколькі ў чалавека моцная псіхіка. Самае важнае падчас працы — не зламацца маральна. Бо часам даводзіцца бачыць жудасныя карціны… Бачыць — і працаваць.

А рызыка? Рызыка — гэта наш спадарожнік. Бачыце, перад уваходам у часць вісіць мемарыяльная дошка? Там уганаравана памяць двух нашых супрацоўнікаў — старшага сяржанта ўнутранай службы Вадзіма Лёсіка і начальніка каравула, капітана Дзмітрыя Лоўдара. Яны загінулі 11 мая 2010 года, калі тушылі страшэнны пажар на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі…

Галоўнае — не зацыклівацца на ўспамінах аб тым, што адбылося. Колькі ўжо разоў даводзілася сутыкацца з элементарнай людской няўдзячнасцю. Заснуў, напрыклад, п'яны з цыгарэтай. Пачаўся пажар, прыязджае экіпаж, тушыць полымя, выцягвае чалавека на свежае паветра. А пасля чуем ад яго ў свой бок розныя прэтэнзіі. Маўляў, там яму нешта выпадкова папсавалі вадой. І пры гэтым забываецца, што сам мог задыхнуцца ці нават згарэць жыўцом!

З лекцыйнай аўдыторыі — на выезд

У хлопцаў з дзяжурнай змены распісаны ўвесь дзень. У 8 раніцы — пастраенне на развод. Пасля гэтага праходзіць змена каравула. Тыя, хто заступае, ацэньваюць стан пажарна-тэхнічнага ўзбраення і прымаюць тэхніку. Начальнік каравула правярае ступень падрыхтаванасці ратаўнікоў да нясення змены і дакладвае аб пажарнай сітуацыі. На ўсё пра ўсё адведзена 45 хвілін. Так пачынаецца вахта працягласцю ў цэлыя суткі.

Чатыры гадзіны там адведзены пад лекцыйныя заняткі. На іх пажарныя адпрацоўваюць усе тэарэтычныя пытанні. Тэмы заняткаў распісаны на ўвесь год. Між іншым, змена разбірае мінулыя пажары, якія адбыліся на падшэфнай і не толькі тэрыторыі: на чужых памылках вучыцца, як вядома, зручней. Знаёмяцца з планіроўкамі нетыповых будынкаў. І паслаблення ў навуцы нідзе няма: хто ведае, можа, праз пяць секунд дзяжурны па цэнтры аператыўнага кіравання абвесціць па гучнай сувязі: "Увага! Пажарная трывога!" І атрыманыя некалькі хвілін таму веды давядзецца замацоўваць на практыцы.

Экіпаж машыны складаецца з шасці чалавек — вадзіцеля, камандзіра звяна, начальніка каравула і трох ратаўнікоў. Звычайна колькасць баявых выездаў вагаецца ад аднаго да дзесяці за суткі. Здараецца і так, што змена так і не пакідае межы часці — дзень на дзень не прыходзіцца.

Аўтааматар, помні пра іншых!

—Вадзіцель у экіпажы МНС — гэта толькі дадатковая кваліфікацыя, якая дадае адказнасці. Насамрэч ён такі ж ратаўнік, як і кожны з экіпажа. Ён дапамагае ўсталяваць аўталесвіцу, накіраваць яе да акна, дзе шугае полымя. Але ў апошнія гады пад'ехаць непасрэдна да месца пажару ў шматпавярховых дамах становіцца ўсё больш складана з‑за разбітага пасля зімы дарожнага палатна і прыпаркаваных у дварах легкавых аўтамабіляў.

—Паездзіўшы па некаторых выкліках, можна смела здаваць залік па навыках экстрэмальнага ваджэння, — іранізуе кіроўца аператыўнай машыны, старшы прапаршчык Сяргей Захаранка. — Таму пры вострай неабходнасці выклікаем супрацоўнікаў ДАІ, каб яны дапамаглі расчысціць тэрыторыю. Больш за тое, аўтамабіль, які перашкаджае пад'езду машыны, гарантавана патрапіць у аб'ектыў нашай фотакамеры, а здымак пасля будзе дасланы ў ДАІ.

Па гарадскіх вуліцах аператыўная машына імчыцца з хуткасцю прыкладна 60 кіламетраў у гадзіну. Канфлікты на дарогах адбываюцца рэдка. Асноўная іх прычына — вадзіцелі не прапускаюць ці падразаюць пажарную машыну з уключанай сігналізацыяй. Таму прынята рашэнне, што паступова ўсе аператыўныя аўтамабілі будуць укамплектаваны відэарэгістратарамі.

Рэгулярна вадзіцелі здаюць залік на веданне шляхоў пад'езду да падшэфнай тэрыторыі. Але выключна Фрунзенскім раёнам выезды не абмяжоўваюцца. Даводзіцца тушыць пажары і ў Цэнтральным, Маскоўскім і радзей — у Кастрычніцкім. Адным словам, выезд можа адбыцца на аб'екты, што знаходзяцца ва ўсёй заходняй частцы Мінска. Пад рукой кіроўцы заўсёды знаходзіцца падрабязная карта сталіцы, дзе паказаны ўсе хітраспляценні дваравых праездаў. Раз на тыдзень вадзіцелям паведамляюць, якія вуліцы часова закрываюцца для руху транспарту.

Дзяжурная змена — 
на спартыўную пляцоўку!

У распарадку дзяжурнай змены пасля абеду дзве гадзіны займаюць паркава-гаспадарчыя работы і догляд тэхнікі. Мінімум 60 хвілін адводзіцца на спартыўную падрыхтоўку. Кантроль за здачай нарматываў жорсткі — ад гэтага залежаць лёсы людзей на пажары. Бег, падцягванне, скокі ў дліну — гэтыя выпрабаванні кожнаму знаёмыя яшчэ са школы. І зусім іншая справа — нарматывы прафесійныя. Да прыкладу, апрануць баявую вопратку — куртку, штаны, шлем і кілаграмовыя боты — на адзнаку "выдатна" трэба за 15 секунд. Баявое разгортванне пазіцыі з цяжкімі шлангамі, якія трэба трымаць у здаравенных пальчатках, павінна заняць не больш за хвіліну. Адпрацоўваюць ратаўнікі і альпінісцкія навыкі. Яны караскаюцца па прыстаўной лесвіцы ў акно на другі паверх, а пасля спускаюцца на тросах з чацвёртага. А вось знаёмага па амерыканскіх кінастужках паліраванага слупа, па якім спускаюцца на выезд пажарныя, няма ўжо амаль нідзе. Ён захаваўся толькі ў музеі МНС як рарытэт.

—Яшчэ адна стандартная сітуацыя — пошук людзей у моцна задымленым памяшканні. Да амуніцыі дадаецца дымавая маска, якая падключаецца да балона са сціснутым паветрам. Сам балон мацуецца за плячыма ратаўніка. Пажарныя бяруцца за адзін трос, каб не згубіцца сярод дыму. І такая поўная выкладка важыць каля трыццаці кілаграмаў. Зможаце пацягнуць? — усміхаецца старшы пажарны, старшына ўнутранай службы Андрэй Рапіцкі.

Андрэй працуе ратаўніком ужо дзесяць гадоў. Нагледзеўся падчас выездаў ўсякага. Але найбольш у памяць урэзаўся выбух у мінскім метро. Яго экіпаж прыбыў тады на "Кастрычніцкую" адным з першых…

Пасля вяртання з рэйсу члены разліку адпраўляюцца пры неабходнасці ў пакой псіхалагічнай разгрузкі. У прасторным памяшканні пануе цішыня. Там усталяваны два акварыумы.

Вольны час можна правесці паверхам вышэй за гульнёй у настольны тэніс ці більярд, што дапамагае развіваць каардынацыю рухаў. Пасля гадзіны асабістага часу, з дзесяці вечара да шасці раніцы можна нават паспаць, калі не трэба стаяць днявальным ці не будзе баявога выкліку. Дзяжурства ідзе па графіку "суткі праз двое".

Не толькі пажары тушаць, але і наручнікі здымаюць…

Без кур'ёзаў не абыходзіцца ніводная праца, і МНС не выключэнне. Тыдні са два таму сярод ночы ў пажарную часць прыйшоў нейкі мужчына і папрасіў… дапамагчы зняць наручнікі. Першая думка, якая ўзнікла ў дзяжурнай змены: пэўна, ён збег з‑пад варты. Каб перастрахавацца, пачалі распытваць у яго пра акалічнасці здарэння і тым часам употай патэлефанавалі ў мясцовы райаддзел міліцыі. Адказ, які ратаўнікі пачулі адтуль, іх збянтэжыў: "А ён у нас ужо паўгадзіны таму быў, мы не змаглі дапамагчы". Аказалася, што начным візіцёрам быў не збеглы злачынца, а… умелец, які сам сканструяваў наручнікі і вырашыў выпрабаваць іх на сабе. Пачатак эксперыменту аказаўся ўдалым. Закрыў, а вось адчыніць наручнікі мужчына ўжо не здолеў. У міліцыі таксама не дапамаглі: замок жа ўнікальны, і ключоў да яго там не было. Вось і давялося ісці да МНСнікаў. Тут з незвычайнай задачай справіліся паспяхова.

—Амаль кожны тыдзень прыходзяць у часць з просьбай дапамагчы зняць заручальны пярсцёнак. Людзі носяць яго гадамі, але забываюцца, што пальцы з узростам ці ад фізічнай працы могуць крыху разбухнуць, — гаворыць Андрэй Рапіцкі. — А калі гэта ўжо адбылося, то пярсцёнак будзе балюча ціснуць. Зняць самастойна яго не ўдасца.

Што адметна, зараз амаль няма выклікаў кшталту "Школа замініравана". На думку ратаўнікоў, таму ёсць дзве прычыны. Першая — бацькі "тэлефоннага тэрарыста" атрымаюць вялікі штраф і будуць пакараны за неналежнае выхаванне дзіцяці. А ў некаторых школах пайшлі яшчэ далей. Урокі, якія прапалі з‑за гэтага, проста пачалі пераносіцца… на нядзелю. Ну і каму спадабаецца вучыцца ў выхадны дзень з‑за нейкага "гумарыста"?

* * *

У пажарных ёсць і свае прафесійныя прыкметы. Калі машыну вымыць так, што яна будзе зіхацець на сонцы, то сёння ёй абавязкова выпадзе выпраўляцца ў рэйс. Яны ніколі не развітваюцца, каб пасля не сустрэцца на пажары. Выдалі новую амуніцыю — значыць, у гэты дзень давядзецца выязджаць на выклік. Калі ў часць прыязджаюць карэспандэнты, то дзень будзе спакойны. Не ведаю, як з тымі першымі прыкметамі, а наша, журналісцкая, спраўдзілася на ўсе сто працэнтаў. Але, як пасмейваюцца самі ратаўнікі, лепш для ўсіх, калі сіне-чырвоныя машыны з мігалкамі на даху наогул як мага радзей пакідаюць сцены гаража. Сухіх рукавоў вам!

Валяр'ян ШКЛЕННІК. Фота Надзеі БУЖАН.

Газета «Звязда»

Перейти к полному списку » Версия для печати

Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Размер: 1186.11 Кб Формат: pdf Дата обновления: 29 04 2016
Практическое пособие «Пожарная безопасность организации (предприятия)» для руководителей объектов различного функционального назначения
Размер: 661.94 Кб Формат: pdf Дата обновления: 04 03 2015
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего павильона (киоска)
Размер: 248.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего магазина
Размер: 307 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного павильона (киоска)
Размер: 848.19 Кб Формат: rtf Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного магазина
Размер: 291 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ СУБЪЕКТОВ (ЛИЦЕНЗИАТОВ), ОСУЩЕСТВЛЯЮЩИХ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СВЯЗАННУЮ С ОСУЩЕСТВЛЕНИЕМ КОНТРОЛЯ РАДИОАКТИВНОГО ЗАГРЯЗНЕНИЯ
Размер: 66.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 28 06 2016
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ УСТРОЙСТВА, ГЕНЕРИРУЮЩИЕ РЕНТГЕНОВСКОЕ ИЗЛУЧЕНИЕ С УСКОРЯЮЩИМ НАПРЯЖЕНИЕМ НИЖЕ 100 кВ
Размер: 125.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ПРОВОДЯЩИХ РАБОТЫ С ОТКРЫТЫМИ ИСТОЧНИКАМИ ИОНИЗИРУЮЩЕГО ИЗЛУЧЕНИЯ (ИИИ) ПО ТРЕТЬЕМУ КЛАССУ
Размер: 79.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ РАДИОИЗОТОПНЫЕ ПРИБОРЫ, СОДЕРЖАЩИЕ ИСТОЧНИКИ АЛЬФА ИЛИ БЕТА-ИЗЛУЧЕНИЯ С АКТИВНОСТЬЮ НЕ БОЛЕЕ 2000 МБК
Размер: 140.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
Контрольный список- вопросов (чек-листы) в области надзора за промышленной безопасностью
Размер: 0.14 Кб Формат: html Дата обновления: 06 10 2015
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе