Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

МЧС > События > Новости

Новости

14.02.2013

"Ад застолля да... пажару" (Звязда) Автор: Аляксандр ПУКШАНСКІ

 

У дзень падрыхтоўкі гэтага рэпартажу ў Лёзненскім раёне — бадай, адным з нямногіх у краіне — не было зарэгістравана ні аднаго выпадку гібелі людзей на пажарах. Летась, у параўнанні з пазамінулым годам, колькасць пажараў скарацілася на чвэрць.

Выпіў, закурыў, заснуў, з-за не пагашанай цыгарэты адбыўся пажар з гібеллю — вось тыповая "схема". Але як яе пераадолець?

—Так, статыстычныя лічбы абнадзейваюць. Але мы імкнёмся да таго, каб наогул людзі не гінулі. Якім бы ні быў загінулы — ён жа чалавек! — кажа Віталь Чайкін, начальнік Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У раённым аддзеле на надзвычайных сітуацыях канстатуюць, што сёлетнія вынікі — заслуга супрацоўніцтва шэрагу службаў: пажарнай, сістэмы адукацыі, сацыяльнай абароны, газавай і іншых. Асаблівая падзяка — старшыням сельскіх Саветаў і старэйшынам вёсак.

— Працуем разам, але пры гэтым пажарныя не пераклалі на іншых абавязкі, напрыклад, па праверцы супрацьпажарнага стану жылля. Старшыня сельскага Савета абавязаны ў рамках выканання закона аб пажарнай бяспецы арганізаваць работу пазаштатных пажарных фарміраванняў, а мы — аказаць ім дапамогу, — працягвае Віталь Чайкін. — Безумоўна, больш за астатніх пытанні бяспекі датычацца нас, мы з'яўляемся кантралюючым органам і каардынатарам працы па прафілактыцы пажараў. Але ставіць задачы толькі сабе — гэта няправільна.

Як ні перавыхоўвай...

Пра дамы, дзе жывуць выпівохі, можна напісаць шмат жудасных рэпартажаў. Пра смурод у хаце, пра тое, як жыллё пераўтвараецца ў месцы застолляў, якія цягнуцца не адзін дзень. І міліцыянер, і пажарны — пастаянныя госці (вядома ж, не доўгачаканыя) у такіх дамах. Перавыхоўваюць, выпісваюць штрафы. У лепшым выпадку амаль што ўсе п'яніцы трапляюць у лячэбна-працоўны прафілакторый, у горшым... на той свет.

І толькі адзінкі перавыхоўваюцца.

— Алкаголь зацягвае, бывае, назаўсёды, і каб спыніцца, трэба мець моцную волю. Не трэба думаць, што ёсць лекі, якія дапамогуць. Усё залежыць ад чалавека. Добра, калі яму надакучвае піць, — гаворыць Надзея Папялкоўская, старшыня Дабрамысленскага сельскага Савета. — Некаторыя прыходзяць і просяць, каб мы дапамаглі ім, падштурхнулі, завезлі на кадзіраванне — вядома, за іх грошы. Вось жанчына адна інвалідам стала, 21-гадовую дачку страціла. Апошняя таксама піла. Потым выйшла замуж. І пасля чарговай п'янай сваркі муж яе забіў ножкай ад стала... Цяпер маці плача: маўляў, дзе былі раней мае вочы, чаму піла і не заўважала нічога, чаму пра дачку не думала?

Паводле слоў Надзеі Папялкоўскай, на тэрыторыі сельсавета жывуць некалькі сем'яў, якія, можна сказаць, нарадзіліся ў другі раз.

Вось і бацьку-адзіночку вярнулі дзіця, якое раней забіралі ў прытулак. Мужчына напісаў адпаведную заяву аб вяртанні бацькоўскіх правоў, і яму пайшлі насустрач пасля таго, як чалавек пачаў цвярозае жыццё. Дома рамонт зрабіў, нармальныя ўмовы стварыў для дзіцяці. Зараз ён падае заяву на спагнанне аліментаў з жонкі.

А вось адна з тутэйшых жыхарак, як ні ўплывай на яе, не можа развітацца са звычкай выпіваць. Спачатку пазбавілі яе правоў выхоўваць дзяцей, потым накіравалі ў ЛПП. Ды, відаць, каб туды не трапіць, зацяжарала. Але замест таго, каб дзецьмі займацца, выпівае па-ранейшаму. Такой маці нельга давяраць выхаванне дзяцей — іх забяруць у прытулак.

...Падчас рэйду адзін з мясцовых жыхароў падышоў да нашай групы. Падзякаваў начальніку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за своечасовыя заўвагі, пасля якіх у доме ўсё неабходнае было выпраўлена, каб пажару не ўзнікла. Пахваліўся (адказваючы на мае пытанні), што ведае, як дзейнічаць пры пажары. Не без гонару заявіў, што кінуў піць. А ў самога ў руцэ — пакет з... віном.

Зайшлі ў дом, дзе жыве мнагадзетная сям'я. Акрамя старэйшага сына, якому ўжо 27, усе астатнія — дзяўчынкі, малодшым — трайнятам — па 14 гадоў. У доме, з пункту гледжання пажарнай бяспекі, ёсць праблема з правадамі: яны скручаныя, а гэта з'яўляецца парушэннем. Штраф за такое парушэнне — ад 0,5 базавай велічыні да 30 "базавых". Калі на працягу месяца гаспадары праблему не выправяць, памеры штрафу могуць павялічыцца.

Героі нашага часу

Раман Канстанцінаў добра ведае, як правільна трэба паводзіць сябе на пажары. Нядаўна ён выратаваў суседа.

— Мы з жонкай вечарам вярталіся дадому. Раптам бачу: з вокнаў суседа дым валіць, у доме агонь палае. А сусед якраз насустрач ідзе нападпітку, — расказвае Раман. — Забег ён у дом, ну і я за ім — на ўсякі выпадак. 2-3 хвіліны не прайшло, а ён ужо ляжаў...

Як здолеў невысокага росту, драбнаваты малады мужчына выцягнуць з ахопленага агнём дома "габарытнага" суседа, незразумела. Але ж здолеў! На рабоце — а працуе ён вадзіцелем у лёзненскай службе быту — Раман, як чалавек сціплы, нічога не расказаў. Таму навіна аб тым, што ён здзейсніў геройскі ўчынак, здзівіла калег. Кіраўніцтва прадпрыемства паабяцала прэмію...

— Што цікава, сёлета ў раёне ўсе выратаваныя — заслуга насельніцтва. Грамадзяне звярталі ўвагу на моцны дым, пачыналі шукаць, што магло загарэцца. Безумоўна, выклікалі пажарных. Але, пагадзіцеся, пакуль пажарная машына прыедзе, чалавек можа ўжо загінуць, — расказвае начальнік РАНС.

У гэтым, безумоўна, заслуга і актыўнага інфармавання насельніцтва: не праходзьце міма, будзьце пільнымі!

Дзеці вучаць

Многія школьнікі ў Лёзне не проста ведаюць, як і што рабіць, калі ўзнікае пажар і іншая надзвычайная сітуацыя, але і дарослых вучаць гэтаму.

Некалькі васьмікласнікаў СШ № 1 па чацвяргах прыходзяць да пажарных і займаюцца вывучэннем нюансаў іх работы. Гэта ўжо другая змена юных пажарных, першыя завяршылі вучобу. Большасць з іх паступіла ў адпаведныя ВНУ, і ў бліжэйшыя некалькі гадоў прыйдзе на працу ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Сам начальнік адзела, калі яшчэ працаваў старшым інспектарам у Дабрамыслях, займаўся з вучнямі 9 класа. Дзеці ведалі, як важна, каб каля печы быў прытопачны ліст, а ў пакоі — апавяшчальнік.

У раёне цэлыя "дынастыі" можна назваць праблемнымі. З імі і за іх жыццё змагаюцца, як раней змагаліся з іх бацькамі. Робіцца ўсё, каб людзі зразумелі, што выбар у іх невялікі: жыць або не...

 Звязда

Перейти к полному списку » Версия для печати

Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Размер: 1186.11 Кб Формат: pdf Дата обновления: 29 04 2016
Практическое пособие «Пожарная безопасность организации (предприятия)» для руководителей объектов различного функционального назначения
Размер: 661.94 Кб Формат: pdf Дата обновления: 04 03 2015
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего павильона (киоска)
Размер: 248.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего магазина
Размер: 307 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного павильона (киоска)
Размер: 848.19 Кб Формат: rtf Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного магазина
Размер: 291 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ СУБЪЕКТОВ (ЛИЦЕНЗИАТОВ), ОСУЩЕСТВЛЯЮЩИХ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СВЯЗАННУЮ С ОСУЩЕСТВЛЕНИЕМ КОНТРОЛЯ РАДИОАКТИВНОГО ЗАГРЯЗНЕНИЯ
Размер: 66.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 28 06 2016
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ УСТРОЙСТВА, ГЕНЕРИРУЮЩИЕ РЕНТГЕНОВСКОЕ ИЗЛУЧЕНИЕ С УСКОРЯЮЩИМ НАПРЯЖЕНИЕМ НИЖЕ 100 кВ
Размер: 125.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ПРОВОДЯЩИХ РАБОТЫ С ОТКРЫТЫМИ ИСТОЧНИКАМИ ИОНИЗИРУЮЩЕГО ИЗЛУЧЕНИЯ (ИИИ) ПО ТРЕТЬЕМУ КЛАССУ
Размер: 79.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ РАДИОИЗОТОПНЫЕ ПРИБОРЫ, СОДЕРЖАЩИЕ ИСТОЧНИКИ АЛЬФА ИЛИ БЕТА-ИЗЛУЧЕНИЯ С АКТИВНОСТЬЮ НЕ БОЛЕЕ 2000 МБК
Размер: 140.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
Контрольный список- вопросов (чек-листы) в области надзора за промышленной безопасностью
Размер: 0.14 Кб Формат: html Дата обновления: 06 10 2015
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе