Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

МЧС > События > Новости

Новости

05.02.2013

"Галалёд. Галалёдзіца"(Настаунiцкая газета) Автор: Инна ЧУГАЙ

Ужо на што на што, а на сюрпрызы зімачка-зіма здатная: то снегу за ноч намяце, то марозам прыцісне, а то раптам “заплача” праліўным дажджом. А, як вядома, пры мінусавай тэмпературы кроплі, што падаюць, застываюць ледзяной скарынкай на любой паверхні — на тратуарах, дарогах, правадах, карнізах дамоў. Галалёд для беларусаў знаёмая з’ява. На дарогах — каток, транспарт стаіць у заторы, скарынка намерзлага лёду часта абрывае правады і лініі электраперадач, людзі слізгаюць, падаюць і нярэдка атрымліваюць траўмы.

Асаблівую небяспеку для пешаходаў уяўляюць засыпаныя снегам абледзянелыя няроўныя паверхні. Многа падзенняў адбываецца падчас адлігі, калі лёд пакрываецца тонкім слоем вады. Прычым падаюць людзі нечакана, у вельмі кароткі прамежак часу, таму эфектыўныя меры бяспекі прыняць немагчыма.

Каб пазбегнуць траўмы

Выбірайце бяспечны маршрут, пасыпаныя пяском дарожкі. Пастарайцеся не займаць рукі сумкамі і іншымі прадметамі. Пажылым людзям рэкамендуецца абапірацца на палку з вострым металічным наканечнікам. Насіце абутак з проціслізготнай падэшвай.

Уважліва глядзіце сабе пад ногі і абыходзьце небяспечныя ўчасткі; калі гэта зрабіць немагчыма, рухайцеся па ледзяной паверхні, імітуючы хадзьбу на лыжах (невялікімі плаўнымі крокамі). Ступайце на ўсю падэшву, ногі злёгку расслабце ў каленях. Хадзіце асцярожна і павольна, ні ў якім выпадку нельга бегчы. Асаблівую асцярожнасць праяўляйце, ідучы па слізкай дарозе ноччу, у снегапад, дождж, ветранае надвор’е.

Тыповыя траўмы пры падзенні — гематомы, вывіхі, пераломы, страсенне мазгоў. Таму падаць таксама трэба ўмець. Дакладней, умець згрупавацца пры падзенні, каб памен­шыць адмоўныя наступствы.

Калі вы паслізнуліся, пастарайцеся прысесці, каб знізіць вышыню падзення, згрупуйцеся (напружце мускулы), апынуўшыся на зямлі, абавязкова перакаціцеся на бок. Пасля падзення не спяшайцеся падымацца, спачатку агледзьце сябе, ці няма траўм, папрасіце прахожых дапамагчы вам. Калі побач няма людзей, павярніцеся на жывот, станьце на карачкі, прысядзьце і толькі потым уставайце на ногі.

Каб не ўпасці паўторна, пастарайцеся за што-небудзь трымацца — дрэва, агароджу. Падняўшыся вертыкальна, некалькі хвілін пастойце, пераканайцеся, што ў вас няма сур’ёзных траўм, і толькі пасля гэтага працягвайце шлях.

Сур’ёзная небяспека падпільноўвае пешаходаў падчас галалёду пры пераходзе праезнай часткі дарогі. Улічвайце, што спыніць транспарт на слізкай дарозе надзвычай складана. Таму не пераходзьце дарогу перад транспартам, які ўжо блізка, нават на рэгулюемых перакрыжаваннях.

У галалёд вельмі небяспечна хадзіць па лесвіцах (уваходы ў метро, адкрытыя лесвічныя маршы падземных пераходаў, прыступкі грамадскага транспарту). Ідучы па лесвіцы, заўсёды трымайцеся за парэнчы.

 Іна ЧУГАЙ, супрацоўнік Цэнтра прапаганды МНС Рэспублікі Беларусь.

 Настауницкая газета   

Перейти к полному списку » Версия для печати

Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Правила пожарной безопасности Республики Беларусь 01 – 2014
Размер: 1186.11 Кб Формат: pdf Дата обновления: 29 04 2016
Практическое пособие «Пожарная безопасность организации (предприятия)» для руководителей объектов различного функционального назначения
Размер: 661.94 Кб Формат: pdf Дата обновления: 04 03 2015
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего павильона (киоска)
Размер: 248.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для отдельно стоящего магазина
Размер: 307 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного павильона (киоска)
Размер: 848.19 Кб Формат: rtf Дата обновления: 27 10 2014
Контрольный список вопросов для встроенного магазина
Размер: 291 Кб Формат: doc Дата обновления: 27 10 2014
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ СУБЪЕКТОВ (ЛИЦЕНЗИАТОВ), ОСУЩЕСТВЛЯЮЩИХ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СВЯЗАННУЮ С ОСУЩЕСТВЛЕНИЕМ КОНТРОЛЯ РАДИОАКТИВНОГО ЗАГРЯЗНЕНИЯ
Размер: 66.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 28 06 2016
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ УСТРОЙСТВА, ГЕНЕРИРУЮЩИЕ РЕНТГЕНОВСКОЕ ИЗЛУЧЕНИЕ С УСКОРЯЮЩИМ НАПРЯЖЕНИЕМ НИЖЕ 100 кВ
Размер: 125.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ПРОВОДЯЩИХ РАБОТЫ С ОТКРЫТЫМИ ИСТОЧНИКАМИ ИОНИЗИРУЮЩЕГО ИЗЛУЧЕНИЯ (ИИИ) ПО ТРЕТЬЕМУ КЛАССУ
Размер: 79.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
ЧЕК-ЛИСТ ДЛЯ ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ПРИ ПЛАНИРОВАНИИ (ПРОВЕДЕНИИ) ПРОВЕРОК СУБЪЕКТОВ, ЭКСПЛУАТИРУЮЩИХ РАДИОИЗОТОПНЫЕ ПРИБОРЫ, СОДЕРЖАЩИЕ ИСТОЧНИКИ АЛЬФА ИЛИ БЕТА-ИЗЛУЧЕНИЯ С АКТИВНОСТЬЮ НЕ БОЛЕЕ 2000 МБК
Размер: 140.5 Кб Формат: doc Дата обновления: 18 01 2013
Контрольный список- вопросов (чек-листы) в области надзора за промышленной безопасностью
Размер: 0.14 Кб Формат: html Дата обновления: 06 10 2015
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе