Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

20.04.2017

Кожны дарослы павінен добра ведаць...

З надыходам вясны значна больш клопатаў з’яўляецца ў сельскіх жыхароў. А значыць, што часцей малыя дзеці могуць заставацца без нагляду. Тым не меней, кожны дарослы чалавек павінен добра ведаць, што пакідаць малалетніх дзяцей у адзіноце злачынна і недапушчальна.

Менавіта аб бяспецы дзяцей найбольш гаварыў пад час сустрэчы з бацькамі вучняў ДУА “Рэчкаўская СШ” на бацькоўскім сходзе начальнік Івацэвіцкага райаддзела па НС Васілій Бацкалевіч. Сваю гутарку, якая праводзілася ў межах пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў, абумоўленых рэспубліканскай акцыяй “За бяспеку разам” , Васілій Іванавіч распачаў са статыстычных дадзеных аб пажарах, матэрыяльных уронах ад іх, гібелі людзей у агні і дыме пажараў. Пры гэтым асаблівы акцэнт быў зроблены менавіта на пажары па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, на гібель дзяцей. Былі прыведзены яскравыя прыклады пажараў, калі агонь, сышоўшы з дзіцячых рук, не толькі прычыняе вялізарныя матэрыяльныя страты, але і церпяць самі віноўнікі вогненага здарэння. Часам дзеці з віноўнікаў становяцца ахвярамі такіх пажараў.

Бацькам рэчкаўскіх школьнікаў Васілій Іванавіч расказаў аб новым праекце МНС РБ “Ганарымся, што навучылі!”, пасля чаго былі прадэманстраваны адпаведнай тэматыкі відэаролікі. Увазе бацькоў быў прадэманстраваны відэафільм “Цана імгнення”.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе