Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

17.07.2017

Самы важны этап у працоўным календары

Уборка збожжа – самы  важны этап у працоўным календары работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ён патрабуе максімальнай адказнасці не толькі ў захаванні тэхналагічнай дысцыпліны, але і ўсіх правілаў бяспекі. А найперш – пажарнай. Халатнасць, неасцярожнасць, грэбаванне элементарнымі мерамі процівапажарнай бяспекі могуць прывесці да пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Практыка работы мінулых гадоў паказвае, што такія выпадкі адбываюцца ў тых гаспадарках, дзе кіраўнікі не надаюць належнай увагі пытанням пажарнай бяспекі пры ўборцы ўражаю і перапрацоўцы збожжа.

Інжынерна-інспектарскім складам Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у сяпраўдны час праводзяцца маніторынгі супрацьпажарнага стану сельскагаспадарчых аб’ектаў, якія маюць дачыненне да ўборкі, перапрацоўкі і захоўвання убранага ўражаю. У ходзе рэйдавых праверак работнікі райаддзела МНС асобую ўвагу надаюць наяўнасці і спраўнасці пярвічных сродкаў пажаратушэння, забяспечанасці імі тэхнікі, якая задзейнічана на ўборцы зерневых, збожжасушыльных комплекса, веданню работнікамі сельгаспрадпрыемства дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

Усе гэтыя важныя пытанні падвергліся асобаму кантролю і адзнацы інспектарам ІНіП райаддзела па НС Іванам Краўчукам пад час яго наведвання ААТ “Пагор’е”, ЗТАА “БелАгракультура” іф-ла “Дабромысль” ТАА “Брэст-травы”.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе