Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

06.12.2017

Аб мерах перасцярогі ў зімовы час

Аб мерах перасцярогі ў зімовы час распавядаў выхаванцам ДУА “Волькаўскі дзіцячы сад” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш.

Найперш узімку кожны чалавек імкнецца да цяпла і куды лепей ў зімовую сцюжу бавіць час у цёплым, утульным памяшканні. Аднак варта памятаць, што цяпло бывае і небяспечным, калі людзі пачынаюць грэбаваць элементарнымі патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі пры паленні тых жа печаў. А паколькі ў дамах большасці выхаванцаў гэтай дзіцячай дашкольнай установы маюцца печы, то хлопчыкі і дзяўчынкі дакладна пералічвалі і патрабавані правілаў пажарнай бяспекі каля печы, і магчымыя парушэнні.

Неадкладна абмеркавалі і іншыя надзвычайныя сітуацыі, характэрныя для зімы: небяспеку пакрытых яшчэ нетрывалым лёдам на пачатку зімы вадаёмаў, небяспеку моцных маразаў і снежных завірух.

Для болей трывалага замацавання расказанага ўвазе хлопчыкаў і дзяўчынак былі прапанаваны для прагляду з далейшым абмеркаваннем мультфільмы зімовай тэматыкі з серыялу “Чароўная кніга МНС”. Закончылася сустрэча прадстаўніка райаддзела па НС з выхаванцамі дзіцячага сада конкурсамі і гульнямі, дзе кожны кемлівы хлопчык і дасведчаная дзяўчынка атрымалі прызы.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе