Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

07.12.2017

Зімовыя “Урокі бяспекі”

Зімовыя “Урокі бяспекі” і заняткі-трэнінгі правёў для вучняў пачатковых класаў ДУА “Дабромысльскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” інспектар ГПіУГ райаддзела па НС Валерый Молаш.

У ходзе тэматычнага урока былі ўзгаданы жыццёва важныя асновы бяспечнасці жыццядзейства, якія варта прымяняць выбіраючыся з задымленага памяшкання ці ў выпадку адчування паху газу ў сваім доме ці кватэры, а таксама канкрэтны алгарытм дзеянняў пры пажары пачынаючы з выкліку выратавальнікаў па адпаведных тэлефонных нумарах да спосабаў і сродкаў тушэння агню ў яго пачатковай стадыі развіцця.

Паколькі тэматыка была зімовай, то для хлопчыкаў і дзяўчынак з вуснаў прадстаўніка райаддзела па НС зноў прагучалі словы-патрабаванні перасцярогі ў галалёд на вуліцы, у час моцных снегападаў ці моцных маразоў, а таксама спосабы аказання першай дапамогі пры абмаражэнні. Многа было сказана і аб небяспецы тонкага лёду, якім вось-вось пакрыюцца ўсе вадаёмы.

Былі яшчэ і тэматычныя конкурчы, загадкі і віктарына проціпажарнай тэматыкі. Былі і прызы самым актыўным і добра ведаючым правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях.

А яшчэ гаварылася аб мерах засцярогі ў святочныя навагоднія дні, кранаёчы патрабаванні пры ўстаноўцы прыгажуні-елкі ў пакоі да бяспечнага прымянення піратэхнікі.

Адпаведнай тэматыкі былі прапанаваны да ўвагі рабят і мультыплікацыйныя фільмы.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе