Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

11.01.2017

Арцём Домарад і Аляксей Корчык - лепшыя ратавальнікі Старадарожскага гарнізона

У пачатку года прынята аналізаваць вынікі зробленага ў мінулым годзе, адзначаць плюсы і мінусы, вызначаць далейшы курс дзейнасці. Падвялі вынікі і работнікі Старадарожскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, але на гэты раз зусім незвычайна. Яны ўпершыню правялі конкурс прафесійнага майстэрства, які арганізавалі сумесна з раённым аддзяленнем «БРСМ».

Удзельнікам спаборніцтваў трэба было прайсці шэраг выпрабаванняў, у якіх ацэньвалася іх тэарэтычная, практычная і фізічная падрыхтоўка. За званне лепшай змагаліся сем каманд.

Першым этапам стала агнявая паласа псіхалагічнай падрыхтоўкі. Для ацэнкі ўзроўню тэарэтычных ведаў удзельнікам конкурсу прапаноўвалася адказаць на 20 пытанняў на веданне пажарнай тэхнікі, асноўных нарматыўных дакументаў і рашэнне пажарна-тактычных задач. Фізічным выпрабаванне стала падцягванне на перакладзіне ў апараце на сціснутым паветры. У конкурсе «Выкананне нарматыву баявое разгортванне» ацэньваліся не толькі хуткасць, але і дакладнасцьдзейнняў. Удзельнікі павінны былі набраць праз пажарны рукаў ваду ў аўтацыстэрну. Апошнім выпрабаваннем было комплекснае практыкаванне: ва ўмовах моцнай задымленасці трэба было максімальна хутка спасці пацярпелага, знайсці ачаг узгарання і ліквідаваць яго. Конкурс хаваў у сабе тэхнічныя «пасткі», пераадолець якія можна было не толькі сілай і спрытам, але і ўменнем аператыўна думаць, дакладна дзейнічаць камандай.

Суміраваўшы хвіліны і балы, арганізатары вызначылі пераможцаў. Па выніках спаборніцтваў першае месца занялі Арцём Дамарад і Аляксей Корчык, другімі сталі Аляксандр Мядзведзеў і Арцём Гаўрылаў, трэцімі - Ігар Крукаў і Дзмітрый Жукавец.

У цэлым удзельнікі спаборніцтваў паказалі добрыя вынікі, якія характарызуюць высокі ўзровень професійнага майстэрства і падрыхтоўкі.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе