Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

11.01.2017

Зімовыя ўрокі бяспекі

Дзеці – наша будучыня. Гэты выраз ужо, здаецца, набіў аскоміну, бо чуецца ледзь ці не паўсюдна. Але ці заўсёды мы, дарослыя, клапоцімся аб бяспецы гэтай будучыні? Далёка не. Часам у дарослых няма часу пагутарыць наконт: “што такое добра?” і “што такое дрэнна?” са сваімі сыночкамі ці дачушкамі. А дарэмна. Бо ў сваім юным узросце малыя праяўляюць даволі актыўную цікавасць да ўсяго, што іх акружае. Але ж малое часам трапляе ў даволі небяспечнае акружэнне.

Аб добрым і злым агні, аб агні-сябру і агні-ворагу распавядалі выхаванцам ДУА “Яслі-сад г.Любані” работнікі Любанскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях падчас правядзення для малых “Зімовых урокаў бяспекі”. Малыя з непрыхаваным інтарэсам слухалі гаворку прадстаўніка службы МНС. Але перыядычна прадастаўлялася магчымасць выказацца і ім. На пытанні малыя адказвалі актыўна, наперабой, выкрыкваючы адказы з месцаў, намагаючыся апярэдзіць сяброў.

Далей гутарка змянілася гульнёй, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі  “выклікалі пажарных ”  на свае дамашнія адрасы. А яшчэ ўвазе малых быў прапанаваны конкурс загадак.

 

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе