Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

16.02.2017

Старадарожскія ратавальнікі наведалі гісторыка-этнаграфічны музей

Адзін з галоўных вектараў паспяховага развіцця любога калектыву - сумесны адпачынак супрацоўнікаў, які аб'ядноўвае адной ідэяй, дорыць масу станоўчых эмоцый і павышае творчы патэнцыял супрацоўнікаў. Таму работнікі Старадарожскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выкарыстоўваюць кожную магчымасць, ці то экскурсійная паездка, гульня ў футбол ці валейбол.

Так, 14 лютага ратавальнікі разам са сваімі сем'ямі наведалі выставу "Гістарычныя рэплікі агнястрэльнай зброі 18-19 стагоддзяў», якая размясцілася ў Старадарожскім гісторыка-этнаграфічным музеі. У ходзе наведвання комплексу для іх была праведзена экскурсія, якая у падрабязнасцях распавяла пра гісторыю развіцця агнястрэльнай зброі ў розных краінах. Больш за 50 экспанатаў з Расіі, Германіі, Англіі, Італіі, Францыі і іншых краін свету можна было не толькі ўбачыць, але патрымаць у руках. Таксама тут былі прадстаўлены макеты рэдкай зброі, вырабленай ўсяго толькі ў некалькіх экземплярах.

Ратавальнікі і іх блізкія ўважліва слухалі экскурсавода, з асобым задавальненнем фатаграфаваліся на фоне розных экспазіцый.

Наведванне музея пакінула ва ўсіх без выключэння станоўчыя эмоцыі і ўражанні. Арыгінальныя экспанаты, размешчаныя ў музеі, не толькі перадалі атмасферу тых часоў і войн, але і закранулі такія маральныя якасці, як абавязак, патрыятызм, адданасць.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе