Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

16.02.2017

Пра выратавальнікаў і бяспеку – фарбамі і мастацкім словам!

Сёлета маленькія мастакі і пісьменнікі Уздзенскага раёна ў рамках агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» стварылі не адзін мастацкі шэдэўр. Незвычайная выстаўка, прысвечаная прафесіі выратавальнікаў і бяспецы жыццядзейнасці, была арганізавана ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. На працягу некалькіх дзён маленькія экскурсанты знаёміліся з творчасцю землякоў, а журы вызначала работы, якія прымуць удзел у абласным этапе конкурсу...

Штогод агляд-конкурс «Выратавальнікі вачыма дзяцей» не толькі становіцца плацдармам для праяўлення хлопчыкамі і дзяўчынкамі мастацкіх талентаў, але і яркім заклікам да аднагодкаў і дарослых задумацца аб асновах бяспекі жыццядзейнасці. Ствараючы малюнкі, плакаты, мадэлі пажарнай аварайна-выравальнай тэхнікі і работы малых архітэктурных формаў, казкі, аповяды і вершы, дзеці і юнакі актыўна падтрымліваюць ідэю фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў кожнага чалавека, цвёрда адстойваючы пазіцыі бяспекі.

Па выніках раённага агляду-конкурсу 28 работ уздзенскіх аўтараў прымуць удзел у абласным этапе агляду-конкурсу. Аўтарамі лепшых ўвасобленых у мастацкіх «творах» ідэй бяспекі прызнаны Данііл Піцько, Елізавета Новік, Максім Піцько, Дзмітрый Кавальчук, Арына Александровіч, Уладзіслаў Зыблюк (намінацыя «Малюнак»), Яна Якуць, Цімафей Тоўсты, Ганна Касцюкавец (намінацыя «Плакат»), Яна Бародзе (намінацыя «Скульптура малых формаў»), Міхаіл Клімашэвіч, Яўгеній Кавальчук, Аляксандра Мецілко, Уладзіслава Тарасевіч (намінацыя «Выраб»), Дзмітрый Кучук, Анатоль Навоша, Ульяна Саявец («Мадэль пажарнай аварыйна-выравальнай тэхнікі»), Павел Курэйчык, Дар'я Стараверава, Вера Шымкевіч (намінацыя «Аповяд»), Валерыя Канстанцюк, Аляксей Шышко, Надзея Крэмез, Дзіяна Вайтовіч, Ксенія Ханеня (намінацыя «Казка»), Мацвей Яскевіч, Ніна Храноўская, Елізавета Прышыц (намінацыя «Верш»). Асобна журы адзначыла работы вучняў Суткаўскага дзіцячага сада-базавай школы Ягора, Анастасііі, Мацвея, Міхаіла і Нікіты Кулікоўскіх.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе