Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

17.02.2017

Нагадаем правілы бяспекі!

Што рабіць, каб вогненная бяда не прыйшла ў дом? Як абараніць сябе, родных, маёмасць ад разбуральнай сілы агню? Якім чынам дзейнічаць, калі ўсё-такі пажар здарыўся? На гэтыя і многія іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у розумах людзей, калі гаворка заходзіць пра бяспеку, дапамагаюць знаходзіць адказы работнікі МНС і іх юныя памочнікі – актывісты БМГАВП падчас правядзення акцыі «Бяспека ў кожны дом!».

У рамках правядзення 2 этапу акцыі 15 лютага ў Клецкім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі было праведзена цікавае, пазнавальнае, а галоўнае – карыснае тэматычнае мерапрыемства «Дзень бяспекі з МНС». Актавая зала ўстановы адукацыі была напоўнена зацікаўленымі позіркамі, задуменнымі тварамі і добрымі ўсмешкамі маладых хлопцаў і дзяўчат, якія зацікаўленна слухалі інспектара прапаганды, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, ўважліва глядзелі відэаролікі і фільмы МНС. Творчы перапынак падчас мерапрыемства парадаваў кожнага, хто прысунічаў у зале: на сцэне юныя выратавальікі-пажарныя з раённага клуба “Тушылка” павіталі студэнтаў ліцэя, распавялі пра сваю любімую арганізацыю, заклікалі ўсіх далучыцца да яе вялікай сям’і, праспявалі “Хіт бяспекі”. А гледачы, у сваю чаргу, адрасавалі творчаму калектыву свае шчырыя апладысменты. Яшчэ больш узнялі настрой прысутным конкурсы “Спрытны пажарны” і “Збор па трывозе”, у якіх удзельнікам неабходна было ўявіць сябе спраўднымі выратавальнікамі: хуткімі, актыўнымі, смелымі і спрытнымі. Кожны, хто прымаў удзел у конкурсах і віктарынах, атрымалі прызы і сувеніры, а таксама салодкія падарункі.

Пасля камернага мерапрыемства студэнтаў і выкладчыкаў запрасілі на вуліцу, дзе быў арганізаваны паказ пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, дэманстрацыя яе магчымасцей. Жадаючыя змаглі паспрабаваць патушыць умоўны пажар вогнетушыцелем, патрымаць пажарны рукаў са ствалом і нават самастойна падаць пену.

“Дзякуй вялікі! Вельмі цікава і пазнавальна! Спадзяёмся, да хуткай сустрэчы!?”, - з усмешкай на твары гаварылі на развітанне выратавальнікам падлеткі. Безумоўна, сустрэнемся, каб зноў нагадаць усім пра такія важныя правілы бяспекі!!!

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе