Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

17.02.2017

«Урокі бяспекі» прайшлі ў школах Старадарожчыны

Для кожнага чалавека самыя яркія і светлыя ўспаміны - з дзяцінства. І гэта не дзіва, бо менавіта ў гэты перыяд усё адбываецца ўпершыню: першае слова, першае каханне, і, вядома, першая гульня. На жаль, ёсць такія гульні, якія могуць пазбавіць дзіця гэтага самага дзяцінства і, што яшчэ страшней, здароўя і жыцця.

Дапамагчы дзецям не зрабіць памылку, якая можа стаць фатальнай, павінны мы, дарослыя - бацькі, настаўнікі і, вядома, работнікі МНС.

У рамках другога этапу акцыі «Бяспека - у кожны дом!» старадарожскія ратавальнікі зазірнулі ў госці да навучэнцаў школ Старадарожчыны.

Калі здарылася бяда, як зберагчы сябе і аказаць дапамогу іншаму? Якую небяспеку тоіць у сабе лёд? Як сагрэцца ў моцныя маразы, і якой павінна быць першая дапамога пры абмаражэнні? Разам з навучэнцамі ратавальнікі разглядалі розныя надзвычайныя сітуацыі і шукалі шляхі выхаду з іх. Рабяты спаборнічалі ў конкурсах і віктарынах, успомнілі і паўтарылі парадак дзеянняў пры пажары, правілы паводзін у побыце і на вуліцы.

Напрыканцы ўсе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі на памяці каляровую кнігу пра кошку Дашу, якая навучыць рабят, як правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях і як іх не дапусціць, а гэтак жа лінейку-закладку і расклад заняткаў.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Самое читаемое
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе