Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

20.03.2017

Заняткі ў “Школе бяспекі” прайшлі з карысцю

Роля бацькоў у выхаванні дзіцяці незаменная. Менавіта яны з'яўляюцца галоўнымі "праекціроўшчыкамі" і будаўнікамі асобы дзіцяці. Вось чаму так важна ведаць сваё дзіця, выхоўваць у яго пачуццё адказнасці і бяспекі. Бо пашырыўшы кругагляд бацькоў аб правілах пажарнай бяспекі, мы тым самым развіваем пачуццё бяспекі і асцярожнасці ў малых.

У рамках акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!" незвычайны бацькоўскі сход пад назвай “Школа бяспекі” прайшоў у ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці к.п. Нарач". У самым пачатку мерапрыемства бацькі падзяліліся на два класа - 1 "А" і 1 "Б", у якіх у гэты дзень прайшлі 3 ўрокі.

Такім чынам, першы ўрок у раскладзе - "Урок асцярожнасці", падчас якога інспектар групы прапаганды і навучання Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, выступіўшы ў ролі настаўніка, у гульнявой форме патлумачыла асноўныя правілы бяспекі. У ходзе ўрока ўсе прысутныя ўспомнілі пра тое, чым можна і чым нельга тушыць тэлевізар і лёгкаўзгаральныя вадкасці, што такое вогнетушыцель, як ім карыстацца, якія рэчывы, матэрыялы і ўстаноўкі можна ім тушыць, а таксама не забыліся і пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік. "Стараста" кожнага класа распавёў, што гэта за "немудрагелісты прыбор" і для чаго ён патрэбны, не забыліся і пра тое, што менавіта дзякуючы АПА выратавана нямала чалавечых жыццяў. Як належыць у канцы ўрока неабходна выставляць ацэнкі ... не засталіся без адзнак і нашы вучні - за правільныя і даступныя адказы кожны клас атрымаў свае заслужаныя 10 балаў.

Другім урокам у "Школе бяспекі" стаў "Урок клопату". Менавіта тут настаўнік, у ролі якога выступіла дырэктар ДУА "Мядзельскі раённы сацыяльна - педагагічны цэнтр" Таццяна Церашкевіч, патлумачыла як трэба клапоціцца пра сваіх дзяцей, каб зберагчы сваё чада ад любых складаных жыццёвых сітуацый.

На апошнім "Уроку здароўя" "вучні" ўспомнілі пра прафілактыку прастудных захворванняў і пра рознага роду траўмы, якія могуць падпільнаваць дзіця ў паўсядзённым жыцці.


				
Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе