Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

20.03.2017

Напярэдадні светлага свята Вялікадня

Ні для каго ні сакрэт, што Свята Светлага Хрыстова Уваскрасення (Вялікадня) з'яўляецца галоўнай падзеяй года для праваслаўных хрысціян і самым вялікім праваслаўным святам. Напярэдадні святкавання Вялікадня інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па забеспячэнню пажарнай бяспекі ў цэрквах і храмах Капыльшчыны, у якіх будуць праходзіць святочныя службы.

Асаблівая ўвага надаецца стану пад'ездаў да аб'ектаў, спраўнасці сродкаў сувязі, зместу эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, наяўнасці і спраўнасці тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны і першасных сродкаў пажаратушэння. Увага акцэнтуецца на пытаннях бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення і выкарыстання адкрытага агню. Работнікамі МНС былі выяўлены нязначныя парушэнні ў вобласці пажарнай бяспекі, якія будуць выпраўлены ў самыя кароткія тэрміны.

Хочацца ўсім пажадаць, каб свята было толькі ў радасць!

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе