Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

20.04.2017

Для павышэння ўзроўню бяспекі

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду і ў рамках акцыі «За бяспеку разам» работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі праводзяць сумесныя рэйды па праверцы гарышчаў, месцаў агульнага карыстання, а таксама па выяўленні пустых дамоў і збудаванняў.

Акрамя гэтага ўдзельнікі рэйдавых груп праводзяць і абследаванні домаўладанняў жыхароў раёна. У аграгарадку Гародзькі была праведзена прафілактычная акцыя, падчас якой, былі абследаваны ўсе домаўладанні, дадзены неабходныя рэкамендацыі, а грамадзянам, якія злоўжываюць спіртымі напоямі, устаноўлены месцы для курэння.

Вынікі былі падведзены на сходзе жыхароў. Прысутным нагадалі аб тым, што бяспека кожнага шмат у чым залежыць ад іх саміх. Бо калі не выконваць правілы бяспекі, то як можна спадзявацца на тое, што бяда абміне бокам? У размове з жыхарамі аграгарадка нагадалі пра такую карысную рэч, як аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які выратаваў не адно жыццё, а таксама аб забароне выпальвання сухой расліннасці і правілах распальвання вогнішча, так як з надыходам цёплага надвор’я пажары па гэтай прычыне ўзрастаюць.  Не абыйшлося і без дэманстрацыі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, а таксама магчымасці паспрабаваць патушыць агонь вогнетушыцелем. Спадзяемся, што такія сустрэчы не пройдуць бясследна, і ў памяці людзей адкладуцца карысныя веды.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе