Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

20.04.2017

«Вольны ўваход»– толькі для пэўных службаў!

Месцы, свабоднае наведванне якіх забаронена, не заўсёды падтрымліваюцца ў належным стане. Не ўсе дзверы выхадаў на дахі шматпавярховых дамоў зачынены на замкі, часам дапускаецца і знаходжанне старонніх асоб у падвальных, паддашкавых, тэхнічных падполлях і паверхахжылых дамоў. Такія ўмовы «вольнага ўваходу» прадстаўляюць вялікую небяспеку: у падвалах збіраюцца любіцелі алкагольных напояў, адпачынак якіх можа скончыцца пажарам ці іншай бядой. На дахах – аматары адрэналінавых сэлфі-здымкаў. Ды і чалавек, што адважыўся звесці рахункі з жыццём, можа скарыстаць факт даступнасці дахаў з трагічным фіналам...

На Уздзеншчыне падвалы, паддашкавыя, тэхнічныя падполлі і паверхі, электрашчытавыя, месцы агульнага карыстання жылых дамоў сёлета праходзяць чарговую праверку. У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам!» наладжана дзейнасць рабочых груп, у склад якіх увайшлі выратавальнікі, прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, РУП «Уздзенская ЖКГ», Уздзенскай раённай інспекцыі філіяла «Энерганагляд» Стаўбцоўскага міжраённага ўпраўлення РУП «Мінскэнерга».Падчас рэйдаў рабочыя групы праводзяць абследаванне шматпавярховых жылых дамоў з мэтай выяўлення фактаў знаходжання старонніх асоб у тэхнічных і падвальных памяшканнях, абмежавання свабоднага доступу ў іх. Належная ўвага надаецца і супрацьпажарнаму стану ўтрымання месцаў агульнага карыстання. У ходзе ці па выніках рэйдавых мерапрыемстваў выяўленыя парушэнні неадкладна ўхіляюцца адпаведнымі службамі.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе