Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

21.04.2017

Канферэнцыя раённага камітэта БРСМ у Валожыне

У Валожыне адбылася VI справаздачна-выбарная канферэнцыя Валожынскага РК ГА “БРСМ”. У ёй прынялі ўдзел 115 дэлегатаў, якія прадставілі 61 пярвічную арганізацыю.

Арганізатары творча падышлі да падрыхтоўкі маладзёжнага форуму. Яшчэ да пачатку асноўнай часткі маладыя людзі змаглі паўдзельнічаць у рабоце інтэрактыўных пляцовак, што ладзіліся ў фае РЦК. Сельгасліцэй прадставіў калекцыю адзення і аксесуараў з ільну. Маладыя спецыялісты РЦК правялі майстар-класы па вырабу выцінанак і тэхніцы аквагрыму. Аддзяленне дзённага знаходжання маладых інвалідаў ТЦСАН наладзіла выставу вырабаў наведвальнікаў гурткоў установы. Шматлюдна было і на пляцоўцы “Хто жадае стаць мільянерам?”, якая дазволіла праверыць свае веды па гісторыі Беларусі і роднай Валожыншчыны. Юныя дзюдаісты, выхаванцы ДЮСШ, дэманстравалі прыёмы, і тлумачылі правілы іх выканання. Актывісты клуба юных выратавальнікаў-пажарных “Ліквідацыя” з сярэдняй школы №2 г. Валожына таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве: нагадалі прысутным аб неабходнасці выконвання правілаў пажарнай бяспекі, урычылі памяткі.

Са справаздачным дакладам выступіла першы сакратар раённага камітэта Наталля Нямкевіч. Наталля Паўлаўна асабліва адзначыла сумесную работу раённага камітэта БРСМ і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па рабоце атрада аховы правапарадку і па правядзенні традыцыйных прафілактычных акцый.

У той дзень былі названы лепшыя пярвічныя арганізацыі, а самым актыўным членам арганізацыі ўручаны памятныя сувеніры.

Падчас канферэнцыі выбраны новыя кіруючыя органы – раённы камітэт і кантрольна-рэвізійная камісія. Адразу ж было праведзена і першае пасяджэнне пленума, на якім члены райкама выбралі першага сакратара. Давер ў чарговы раз аказаны Наталлі Паўлаўне Нямкевіч.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе