Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

21.04.2017

Бярэзінскі раён: рэйд па домаўладаннях грамадзян з асаблівай групы рызыкі

Прадухіліць вогненныя няшчасці, зменшыць колькасць правапарушэнняў – галоўныя задача акцыі “За бяспеку разам!”. Не сакрэт, што ў зоне найбольшай рызыкі – грамадзяне, што не ведаюць меры ва ўжыванні спіртнога. У чарговы рэйд менавіта да іх направіліся бярэзінскія ратавальнікі па весках Бярэзінскага сельскага Савета. Патрэба ў гэтым  вострая, таму што на тэрыторыі Савета ў мінулым годзе зарэгістраваны рост пажараў, таксама і ў 2017 годзе ўжо адбыліся два ўзгаранні.

Разам з участковым інспектарам міліцыі, спецыялістам сельвыканкама і работнікам адукацыі мы наведваем людзей, якія па меры росту прыхільнасці да таннага спіртнога хутка губляюць прыхільнасць да бяспечнага жыцця і цікавасць да ўласнай будучыні. А многія з іх маюць маленькіх дзетак… Кожнаму такому грамадзяніну мы тлумачым, да чаго прывядзе выбраны лад жыцця. Рэакцыя на наша наведванне – розная. Часцей за ўсе людзі не хочуць прызнаваць, што маюць праблему пад назвай алкагалізм… А многія ж - з вышэйшай адукацыяй, у мінулым мелі сем’і і прэстыжную работу. Пакідаем памяткі пра правілы спальвання смецця, неабходнасць усталявання пажарных апавяшчальнікаў. Пераконваем курыць не ў хаце, а на вуліцы. Запрашаем наведацца да ўрача-нарколага. Усе гэтыя меры скіраваны на адно: ахову людзей ад вогненнай бяды, папярэджанне магчымых правапарушэнняў.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе