Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

19.05.2017

“Ганарымся, што навучылі!”

14 мая на плошчы Свабоды ў Валожыне для жыхароў і гасцей горада былі арганізаваны гульнявыя пляцоўкі, а таксама канцэртная праграма, прысвечаная Дню сям'і. Выратавальнікі таксама не змаглі застацца ў баку і арганізавалі прэзентацыю кампаніі «Ганарымся, што навучылі!»

Выдатнымі памочнікамі ў правядзенні мерапрыемства сталі юныя выратавальнікі. Дзеці разам са сваімі бацькамі актыўна ўдзельнічалі ў тэматычных конкурсах, віктарынах, зрабілі шмат цікавых фатаграфій. Не абыйшлося і без дэманстрацыі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Бо магчымасць пасядзець у сапраўднай пажарнай машыне і паглядзець абсталяванне, якім працуюць выратавальнікі, выклікае сапраўднае захапленне нават у некаторых дарослых. Дзеці ў гэты дзень паказалі добрыя веды правілаў бяспекі. «Ганарымся, што навучылі!» - казалі абсалютна ўсе бацькі, якія прыйшлі са сваімі дзецьмі на мерапрыемства.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе