Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

19.05.2017

Іспыты здадзены. Шэрагі «выратавальнікаў» папоўнены!

Напярэдадні летніх канікулаў да навучэнцаў школ Уздзеншчыны завітала доўгачаканая госця, якую завочна ведаюць многія дзеці. З нумара ў нумар Таццяна Яшчанка, аўтар навучальных, забаўляльных, пазнавальных матэрыялаў, на старонках папулярнага часопіса «Юны выратавальнік» дапамагае чытачам дасканала вывучаць правілы бяспекі жыццядзейнасці. І для дзяцей сустрэчы са спецыяльным карэспандэнтам традыцыйна ператвараюцца ў святы...

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з Таццянай Яшчанка наведалі Азерскую сярэдняю школу і Дзешчанскі вучэбна-педагагічны комплекс. Больш за дзвесце дзяцей сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў з мноствам конкурсаў, гульняў, падарункаў і сюрпрызаў ад часопіса «Юны выратавальнік». І падчас забаўляльных тэматычных праграм, прысвечаных бяспецы жыццядзейнасці, прыкладалі максімальныя намаганні, каб выканаць умовы заданняў «на выдатна!». На вышэйшым узроўні хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі таленты мастакоў, спевакой і танцораў, сілу і эрудыцыю, кемлівасць і смеласць. Разам з шаноўнай госцяй прыгадвалі правілы бяспечных паводзін падчас летніх канікулаў, алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

Своеасаблівы экзамен на ганаровае званне юнага выратавальніка быў здадзены кожным удзельнікам цікавых сустрэч. Прымальнік іспытаў, Таццяна Яшчанка, не толькі ўручыла ім падарункі, але і правяла... урачыстыя цырымоніі прысвячэння ў шэрагі юных выратавальнікаў! Дзеці далі клятву не парушаць правілы бяспекі жыццядзейнасці і прыкладаць усе намаганні, каб гэтага не зрабіў хтосьці іншы. І паабяцалі замацаваць сяброўства з Таццянай не толькі прыкладнымі паводзінамі, але і праз актыўны ўдзел у конкурсах ад любімага часопіса «Юны выратавальнік»...

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе