Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

19.05.2017

Заняткі на карысць децям і дарослым

Любячыя, адказныя бацькі заўсёды турбуюцца пра здароўе і бяспеку свайго дзіцяці. Але адной турботы і любові недастаткова, каб засцерагчы дзяцей ад здарэнняў, бо яны па сваёй прыродзе дапытлівыя, а з-за адсутнасці жыццёвага вопыту - бясстрашныя.Менавіта таму так важна падрыхтаваць дзяцей да складанай сітуацыі, навучыўшы іх мерам пажарнай бяспекі і перыядычна нагадваючы пра іх.

Па добрай традыцыі ў сонечны дзень 16 траўня работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія адпачываюць у санаторыі “Нарачанскі бераг”І вось доўгачаканы момант... Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, апраналі баявую вопратку ратавальнікаў - пажарных, з захапленнем і энтузіязмам адказвалі на пытанні работнікаў МНС

У ходзе мерапрыемства дзеці задавалі пытанні гасцям, на якія атрымлівалі поўныя і грунтоўныя адказы. Хлапчукоў і дзяўчынак цікавіла, для чаго трэба той ці іншы рыштунак і абсталяванне, як уступіць у рады Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў – пажарных, што рабіць, калі чалавек апынуўся ў зоне ляснога пажару, калі ў час купання сударагай звяло мышцу. Акрамя гэтага старэйшых дзяцей цікавіла пытанне паступлення ў навучальныя ўстановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Увогуле мерапрыемства пайшло на карысць кожнаму – і дарослым, і дзецям. Апошнія ў сваю чаргу абяцалі заўсёды выконваць правілы бяспекі, не свавольнічаць і заўсёды слухацца бацькоў, а дарослыя – не пакідаць сваіх малышоў без нагляду.

 

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе