Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

15.07.2017

Каб не развадзілі рукамі…

ЖНІВО – важны этап у працоўным календары вяскоўцаў. Ён патрабуе максімальнай адказнасці не толькі ў захаванні тэхналагічнай дысцыпліны, але і ўсіх правілаў бяспекі. Халатнасць, неасцярожнасць, грэбаванне мерамі бяспекі могуць прывесці да пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Практыка работы мінулых гадоў паказвае, што такія выпадкі адбываюцца ў тых гаспадарках, дзе кіраўнікі не надаюць адпаведнай увагі пытанням пажарнай бяспекі пры ўборцы ўражаю і дапрацоўцы збожжа.

Інжынерна – інспектарскім складам Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяцца маніторынгі супрацьпажарнага стану сельскагаспадарчых аб’ектаў, якія маюць дачыненне да ўборкі, дапрацоўкі і захоўвання ўражаю. У ходзе рэйдавых праверак работнікі МНС асобую ўвагу надаюць наяўнасці і спраўнасці пярвічных сродкаў пажаратушэння, тэлефоннай сувязі, веданню работнікамі дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

Пры ўмове захавання правілаў пажарнай бяспекі ёсць надзея, што хлебаробы Мядзельшчыны правядуць ўборку збожжавых культур без няшчасных выпадкаў і зберагуць вырашчаны ўраджай ад агню.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе