Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

11.08.2017

Жніво-2017: на палетках і зернесушылках – юныя ратавальнікі!

Засекі Уздзеншчыны ўжо напалову запоўнены намалотамі зерня. Шчыруюць на палетках хлебаробы, курсіруюць да зернесушыльных комплексаў і збожжасховішчаў, нібы мурашы, гружаныя аўтамабілі. Ратавальнікі традыцыйна нясуць службу па папярэжданні пажараў падчас жніва. У адным з імі страі – і моладзь...

Падчас гарачай пары ажыццяўляць комплекс мерапрыемстваў па недапушчэнні надзвычайных сітуацый на сельскагаспадарчых аб’ектах ратавальнікам дапамагаюць іх верныя паплечнікі, члены Уздзенскага атрада МНС-БРСМ імя Н.М.Навіцкага. Разам з работнікамі службы 101 яны наведваюць палеткі, зернесушыльныя комплексы, збожжасховішчы, маторна-трактарныя паркі, дзе праводзяць з удзельнікамі жніва шырокую асветніцкую работу.

– Такой дзейнасцю на палетках сёлета я займаюся ўпершыню, – расказвае 15-гадовы член атрада МНС-БРСМ імя Н.М.Навіцкага Давід Адамовіч. – Пакуль ратавальнікі правяраюць наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, аглядаюць уборачную тэхніку, мы разам з сябрамі  праводзім супрацьпажарныя інструктажы, нагадваем правілы бяспекі, расказваем, як неабходна весці сябе, калі здарыцца бяда. Нягледзячы на занятасць і напружаны графік работы, людзі – і на полі, і на зернесушылках – сустракаюць нас радасна і ветліва, уважліва слухаюць. Часта даводзіцца чуць: «Калі такія маладыя ў спёку не на рэчцы бавяць час, а да нас прыязджаюць, вучаць, значыць, з павагай ставяцца да справы хлебаробаў, значыць, растуць нашымі людзьмі».

...З ліку 15 членаў атрада, задзейнічаных у прафілактычных супрацьпажарных мерапрыемствах падчас жніва, 12 юнакоў і дзяўчат, у тым ліку і Давід Адамовіч, – часовыя работнікі зернесушыльных комплексаў ААТ «Уздзенскі райаграсэрвіс». Пасля працоўнай змены ў якасці байцоў студэнцкага сельскагаспадарчага атрада яны ўжо як юныя ратавальнікі-пажарныя накіроўваюцца ў складзе рэйдавых груп у іншыя гаспадаркі: каб расказаць пра бяспеку і ўнесці свой уклад, ад імя моладзі Беларусі, у каравай-2017.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе