Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

12.09.2017

Падрыхтуем печ да эксплуатацыі

Вось і скончылася лета. Не за гарамі і замаразкі. Таму, пакуль ёсць час, не лішнім будзе яшчэ раз звярнуць увагу на пячное ацяпленне. Печ абавязкова трэба падрыхтаваць да эксплуатацыі, дымаход – паштукатурыць і пабяліць, пачысціць яго ад сажы, адрамантаваць печ ад расколін.

І ў буднія дні, і ў выхадныя дзеля прадухілення ўзнікнення пажараў па прычыне парушэняў правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення выратавальнікі Лагойшчыны наведваюць сем’і, якія пражываюць у вёсках, дзе асноўнай крыніцай цяпла з’яўляецца печ. У рамках правядзення пажарна-прафілактычнай работы ўдзельнікі рэйдавых мерапрыемстваў аказваюць жыхарам домаўладанняў метадычную дапамогу: растлумачваюць правілы карыстання пячным ацяпленнем, даюць рэкамендацыі па забеспячэнню пажарнай бяспекі ў домаўладаннях. Прафілактычныя лістоўкі, якія ўручаюць выратавальнікі сем’ям, дапамагаюць ім запомніць асноўныя патрабаванні.

Парушэнні, на жаль, сустракаюцца. Але выратавальнікі дасціпна расказваюць, як іх выправіць, пры неабходнасці  інфармуюць сацыяльную службу або родных пажылых людзей.

Наша бяспека – у нашых руках. Толькі разам мы здолеем прадухіліць надзвычайныя сітуацыі ў асенне-зімні пажаранебяспечны перыяд.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе