Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

12.09.2017

А бяда не чакае…

Здавалася б, колькі разоў ужо распавядалі пра правілы бяспечных паводзін. Аднак, на жаль,  некаторыя  людзі не ўспрымаюць усур’ёз парады выратавальнікаў, аб чым сведчыць статыстыка: у калонках “пажар”, “колькасць загінуўшых”  лічбы вельмі далёкія  ад нуля. І па-ранейшаму галоўная прычына пажараў – чалавечая абыякавасць і саманадзеяннасць.  “Колькі гадоў печка рабіла – і гэты год справімся…” – падобныя выказванні часта чуюць ратавальнікі пры наведванні домаўладанняў. На жаль, яны не адпавядаюць рэальнасці. Таму і даводзіцца выратавальнікам нагадваць жыхарам пра правілы бяспекі. Не з’яўляюцца выключэннем і работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія працягваюць “супрацьпажарныя дэсанты” на тэрыторыі раёна.  У першую чаргу, акцэнт робіцца на домаўладаннях інвалідаў і ветэранаў, адзінокіх грамадзян і сем’яў, у якіх выхоўваюцца малалетнія дзеці.

–       Ва ўдзельнікаў пажарна-прафілактычнай работай няма мэты навыпісваць больш штрафаў, – зазначае начальнік Стаўбцоўскага раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях Валерый Валянцінавіч Ілюшын, –  Мы імкнёмся данесці да свядомасці кожнага жыхара пасыл пра тое, што бяспека не прабачае абыякавасці, а наадварот – патрабуе пільнасці і законапаслухмянасці. Той, хто гэта разумее, гарантуе сабе і сваім блізкім доўгае і шчаслівае жыццё.

Дык можа настаў час, калі старую печку, праводку неабходна змяніць, адрамантаваць? Калі неабходна паставіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік?  Калі, наогул, неабходна зрабіць выбар на карысць бяспечнага і шчаслівага жыцця?!
Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе