Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

14.09.2017

Свята ў Ракаве

10 верасня ў Ракаве прайшоў Фестываль культур «Ракаўскі фэст». Ракаў - полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 1930-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на мяжы Польшчы і СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус «сталіцы кантрабандыстаў».

У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай культур, выступленні музычных і харэаграфічных калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, кірмаш "Горад майстроў", выставы «Польшча - краіна аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА», «Валерыя Гайшун - майстар яўрэйскай лялькі», «Выстава ілюстрацый да ізраільскіх дзіцячых кніг»
і многае іншае. Гасцей таксама чакаў цікавы квэст «Сцежкамі кантрабандыстаў», які дазволіў акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў.

А для самых маленькіх удзельнікаў фестывалю гульнявую праграму арганізавалі ратавальнікі. Вялікая чырвоная машына і незвычайная лялька
з першых хвілін прыцягнулі ўвагу малых. Для ўдзелу ў конкурсах выстройваліся нават чэргі з зацікаўленых хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожны хацеў паспрабаваць свае сілы. Некаторыя ўдзельнічалі нават цэлымі сем'ямі. У гульнявой форме ратавальнікі нагадвалі гасцям свята самыя важныя правілы бяспекі. А за правільныя адказы дарылі прыемныя і карысныя падарункі.
Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе