Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

11.10.2017

Узрост вымяраецца не гадамі, а станам душы!

Штогод мы ўшаноўваем тых, хто ўсе свае сілы і веды прысвяціў свайму народу, хто аддаў здароўе і маладосць новаму пакаленню, працуючы на фабрыках і заводах, хто ратаваў людзей, рызыкуючы сваім жыццем. Аб павазе да ўсіх членаў грамадства, прызнанні іх заслуг і значнасці іх працы гаворыць той факт, што ў нашай краіне, разам з многімі святамі і памятнымі датамі, уведзена і прыемнае для многіх свята – Дзень пажылых людзей. Гэтыя людзі ўсё жыццё аддалі працы, выхаванню будучага пакалення, якое, прыняўшы ў іх эстафету, працягвае пачатую імі справу.

У рамках у рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» работнікі Крупскага раеннага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з юнымі выратавальнікамі наведалі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Завітаўшы да Віктара Леанідавіча Кухлеўскага, пажадалі моцнага здароўя і даўгалецця, аказалі дапамогу ў навядзенні парадку на прысядзібнай тэрыторыі. Хлопцы і дзяўчаты прыбралі апалае лісце, падмялі дарожкі, дапамаглі знесці ўражай у склеп і накарміць курэй. Няхай дапамога і не вельмі вялікая, але, з іншага боку, такая прыемная і неабходная. У займальнай і пазнавальнай гутарцы за кубкам гарбаты, які яшчэ з’яуляецца і старшыней ветэранскай арганізацыі, Віктар Леанідавіч успамінаў, што некалі яны  ўсім калектывам Крупскага раеннага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама аказвалі дапамогу пажылым, адзінокім людзям. У вачах сталага чалавека мільгала радасць за тое, што гэтая добрая традыцыя не засталася ў мінулым, што маладое пакаленне і цяпер не пакідае без увагі і дапамогі тых, хто ў іх мае патрэбу. Узрост вымяраецца не гадамі, а станам душы!

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе