Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

12.10.2017

Пра арганізацыю выратавальнікаў-пажарных для выхаванцаў Лагойскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

Працаўнікоў Міністрэрства па надзвычайных сітуацыях выхаванцы Лагойскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра сустракалі з непадробнай радасцю. Наогул, гасцей цэнтра дзеці заўседы чакаюць з нецярпеннем.

Хто такія выратавальнікі і чым яны займаюцца, дзеці і самі паведамілі: безумоўна, работнікі Лагойскага аддзелу па надзвычайных сітуацыях рэгулярна наведваюць школу, у якой вучацца выхаванцы цэнтра.  А вось пра Беларускую моладзевую грамадскую арганізацыю выратавальнікаў-пажарных працаўнікі МНС падрабязна расказалі дзеткам: пра конкурсы і акцыі, у якіх удзельнічаюць юныя выратавальнікі, пра мерапрыемствы, якія праводзяцца пад эгідай арганізацыі.

Каб упэўніцца, што юныя выхаванцы цэнтра таксама не адстаюць ад актывістаў раённага аддзялення, выратавальнікі правялі для дзяцей віктарыны, паўтарылі асноўныя правілы бяспекі. Выратавальнікі пазнаёмілі дзетак з мультфільмамі “Чароўная кніга МНС”, пасля прагляду якіх пагутырылі з дзецьмі пра сітуацыі, у якіх аказваліся героі мультфільму.

Сустрэча з выхаванцамі цэнтру прайшла ў цеплай атмасферы. Дзеці ўсміхаліся, разважалі над пытаннямі выратавальнікаў, ганарыліся сваімі ведамі па пажарнай бяспецы. А выратавальнікі абяцалі прыехаць яшчэ, але толькі на такія заняткі, поўныя пяшчоты і даверу.
Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе