Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

12.10.2017

Моладзь – будучыня дзяржавы

Ва ўсе стагоддзі будучыня краіны была за моладдзю. У наш час ёсць шмат маладых людзей, хто са школьнай лавы займае актыўную жыццёвую пазіцыю: хтосьці наведвае гурткі юных натуралістаў, дапамагаючы птушкам і жывёлам, хтосьці ўдзельнічае ў рознага роду акцыях, конкурсах, а хтосьці аддае сілы, ідэі для папярэджання пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Менавіта такімі людзьмі і з’яўляюцца актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў – пажарных.

Для таго, каб расказаць аб тым, што такое БМГАВП, якія мерапрыемствы і конкурсы праходзяць пад эгідай маладзёжнай арганізацыі, выратавальнікі Мядзельшчыны накіраваліся ва ўстановы адукацыі раёна. У ходзе мерапрыемстваў навучэнцы змаглі адказаць на пытанні віктарыны, хтосьці – даведацца, а хтосьці і ўспомніць аб мабільным дадатку “МНС Беларусі: дапамога побач”, ахарактарызаваць арганізацыю сваімі словамі. Для адных – яна модная і міласэрная, для другіх – бяспечная і адважная. Канечне ж, не засталіся без увагі і пытанні бяспекі. Падчас акцыі работнікі МНС нагадалі аб зімовых небяспеках і аб правілах вызава выратавальнікаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Рабят жа ў сваю чаргу цікавілі пытанні паступлення ў навучальную ўстанову сістэмы МНС, бо многія ўжо пачынаюць задумвацца над выбарам прафесіі.
Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе