Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

13.11.2017

У прафілактыцы дробязей не бывае

Для папярэджання ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх выратавальнікі пастаянна інфармуюць насельніцтва, навучаюць правілам пажарнай бяспекі, а таксама праводзяць растлумачальную  работу непасрэдна ў жылым сектары. Пад асаблівай увагай знаходзяцца мнагадзетныя сем’і, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, інваліды, а таксама сем’і, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці.

Чаму адбываюцца пажары і як спыніць сумны спіс чалавечых ахвяр агню? Што робіцца ў гэтым накірунку на тэрыторыі Слабадскога сельскага Савета? Атрымаць адказ на гэтыя і некаторыя іншыя пытанні паспрабавалі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” і супрацоўнікамі Мядзельскага раённага аддзела ўнтраных спраў  падчас чарговага рэйду па домаўладаннях грамадзян у рамках акцыі “За бяспеку разам”.

Вёскі, якія наведалі ўдельнікі рэйду, невялікія, але наколькі прыемныя і дабрадушныя людзі тут пражываюць. Гаспадары домаўладанняў хай і ходзяць з цяжкасцю, але спяшаюцца сустрэць гасцей з самага парога. Акуратныя дворыкі, такія ж чысціня і парадак пануюць у саміх хатах. Прыемна назіраць і за парадкам у плане пажарнай бяспекі: і электрычная праводка тут спраўная, і печы працуюць без перабою, і пажарныя апавяшчальнікі таксама спраўна засцерагаюць сон пажылых людзей. Канешне, у некаторых домаўладаннях апавяшчальнікі “не падавалі прыкмет жыцця”, але з дапамогай работнікаў МНС гэта праблема вырашалася на месцы.

-         Мы і самі глядзім, каб усё было добра, - наракаюць гаспадары, - бо, як кажуць, злодзей пасля сябе хоць нешта пакіне, а агонь пакіне цябе ні з чым.

Але не ўсё так гладка як здавалася б, бо сустракаюцца  і такія домаўладанні, дзе ўжо з парога бачна, што няпрошаным гасцям тут не рады. Хаты больш нагадваюць склад старых рэчаў, дзе ў кучы смецця чаго толькі не знойдзеш. Радуе тое, што з усіх правераных у гэты дзень хат толькі адна знаходзілася ў такім непрыглядным стане.

Менавіта сумесная работа па прафілактыцы ўзнікнення пажараў дазваляе адвесці бяду і захаваць самае каштоўнае – чалавечае жыццё.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе