Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

13.11.2017

Чарговы “рэйд бяспекі”

“Вы ж у нас зусім нядаўна былі?!” – здзіўлена сустрэла гаспадыня на парозе дома рэйдавую групу работнікаў Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сацзабеспячэння і рэдакцыі раённай газеты. Здзівілася, але запрасіла ўвайсці і адразу ж пачала паказваць, што выканала ўсе рэкамендацыі, дадзеныя выратавальнікамі каля месяца таму назад. І сапраўды, усе да ладу: дымаход пабелены, пажарны апавяшчальнік працуе, у хаце чыста і ... бяспечна. Гаспадыня атрымала заслужаную пахвалу і пачула чарговы напамін пра тое, што патрэбна падтрымліваць такі стан жылля заўсёды.

На жаль, не ў кожным доме была такая станоўчая сітуацыя. Больш за 15 домаўладанняў было наведана ў гэты дзень, і сярод іх нямала такіх, дзе жыццю пражываючых там людзей ёсць рэальная пагроза. Гаспадары такіх небяспечных “апартаментаў” былі папярэджаны аб тым, што можа здарыцца, калі не паправіць сітуацыю. Першы намеснік начальніка Клецкага раённага аддзела па НС Андрэй Васільевіч Жукоўскі падрабязна растлумачыў, што неабходна зрабіць, каб не было пажару, якім чынам неабходна дзейнічаць, калі ён здарыцца.

Асаблівую ўвагу надалі падчас рэйду праверцы жылля мнагадзетных сем’яў і сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Тут, акрамя звычнага аналізу пажарнай бяспекі ў домаўладанні, былі праведзены прафілактычныя гутаркі з бацькамі, уручана наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.

Пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” крочыць да свайго завяршэння, аднак тлумачальна-раз’ясняльная работа МНС з насельніцтвам будзе прадоўжана. “Рэйды бяспекі” – добрая магчымасць сустрэцца з людзьмі, дапамагчы ім зрабіць сваё жыллё і сваё жыццё бяспечным.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе