Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

06.12.2017

Абмяняць курэнне на салодкае жыццё...

Нядбайнасць, неасцярожнасць, халатнасць… Гэтыя незайздросныя якасці не ўпрыгожваюць чалавека ў любым выпадку. Калі ж яны выяўляюцца пры абыходжанні з агнём, то гэта часта прыводзіць да пажараў і гібелі людзей.

Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення застаецца асноўнай прычынай узнікнення пажараў. Нярэдка можна назіраць, як курцы кідаюць падпаленыя запалкі і недакуркі куды папала, кладуць недакуркі на драўляныя прадметы, паблізу рэчаў, здольных загарэцца пры невялікім дотыку з агнём.

Каб яшчэ раз нагадаць жыхарам Мядзельшчыны аб шкодзе курэння, расказаць і паказаць, да чаго прыводзіць гэтая згубная звычка, 1 снежня работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адправіліся на базар, які знаходзіцца ў аграгарадку Нарач. Размясціўшыся ў самым ажыўлённым месцы, ратавальнікі імкнуліся данесці да кожнага, хто праходіў міма інфармацыю аб перавагах жыцця без цыгарэт. Тым, хто пагаджаўся адмовіцца ад курэння, быў прапанаваны выгадны абмен – цыгарэты на цукерку. Большасць тых, хто курыць, ахвотна раставаліся з цыгарэтай, аднак сустракаліся і тыя, хто не гатовы быў растацца са сваёй шкоднай звычкай. Але ўсё ж радуе тое, што большасць людзей зусім не сябруюць з курэннем і ў знак заахвочвання яны атрымалі ў падарунак прысмакі і памяткі супрацьпажарнай накіраванасці.

Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе