Авторизация

Забыли пароль?
Регистрация
220030, г. Минск
ул. Революционная, 5
+375 17 229 35 90
Время работы: 9-18
mail@mchs.gov.by

Поиск по сайту

Новости

07.12.2017

Барысаўчане ў барацьбе са шкодная звычкай!

У Барысаўскім раёне прайшоў заключны этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё». Мерапрыемства было арганізавана ў самым шматлюдным месцы ў горадзе – гандлёвым цэнтры «Е-Сіці». Работнікі Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з ліку навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №20» звярталіся да наведвальнікаў гандлёвага цэнтра  з заклікамі быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі пры абыходжанні з агнём, асабліва – пры курэнні. Пры гэтым хлопцы i дзяўчынкi прыводзілі прыклады пажараў, якія адбыліся ў нашым раёне па віне запаленай цыгарэты і якія мелі пры гэтым вельмі трагічны вынік для саміх віноўнікаў і іх сваякоў, жыўшых пад адным дахам. На працягу ўсяго мерапрыемства курцы абменьвалі цыгарэты на смачныя цукеркі, адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Любы жадаючы мог праверыць свае лёгкія з дапамогай паветраных шарыкаў і атрымаць прыз, які знаходзіўся ўнутры шарыка. На працягу ўсяго мерапрыемства работнікі МНС і юныя ратавальнікі уручалі буклеты і іншую карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Перейти к полному списку » Версия для печати
Фото дня

Прямые и горячие линии в МЧС
Волонтёр МЧС
Центр безопасности МЧС
Концепция национальной безопасности Республики Беларусь
Предложения в ТНПА
Укротители стихий. Архив программ
БДПО
Юный спасатель
БОО
Вместе